Вход
ЕЭК атрымала статус назіральніка пры ЮНКТАД

ЕЭК атрымала статус назіральніка пры ЮНКТАД

01.07.2013
На 57-ай Выканаўчай сесіі Савета па гандлю і развіццю ЮНКТАД у г. Жэнева прынята рашэнне аб прадастаўленні Еўразійскай эканамічнай камісіі статусу назіральніка ў ЮНКТАД. Разгледзеўшы заяўку ЕЭК, шляхам галасавання краіны-члены ЮНКТАД падтрымалі ініцыятыву Камісіі ў атрыманні статусу назіральніка.
«Статус назіральніка дазволіць прадстаўнікам ЕЭК прымаць удзел у дыскусіях на Канферэнцыі, Савеце і ў працоўных органах ЮНКТАД, атрымліваць доступ да інфармацыйных матэрыялаў ЮНКТАД, а таксама наладжваць сувязі з іншымі міжурадавымі арганізацыямі на пляцоўцы Арганізацыі», – пракаментаваў Міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.
Новы фармат супрацоўніцтва арганізацый дае больш магчымасцей для Камісіі, у тым ліку для рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва на 2013-2015 гг. паміж ЕЭК і ЮНКТАД.