Па напрамку:
Об итогах внешней и взаимной торговли товарами Таможенного союза в январе-июне 2012 г.
28 августа 2012 | Таможенно-тарифное регулирование
По оперативным данным объем внешней торговли товарами государств – членов Таможенного союза за январь-июнь 2012 г. составил 459,6 млрд. долларов США, в том числе экспорт – 302,9 млрд. долларов США, импорт – 156,7 млрд. долларов США. Стоимостной объем экспорта по сравнению с январем-июнем 2011 г. в текущих ценах увеличился на 9,7%, или на 26,9 млрд. долларов США, импорта – на 4,8%, или на 7,2 млрд. долларов США.
Міністр ЕЭК Віктар Назаранка: «Краіны ЕАЭС гавораць на ўніверсальнай мове сусветнага гандлю»
27 лістапада
| Тэхнічнае рэгуляванне
«Стандартызацыю вобразна можна назваць мовай
зносін вытворцаў і спажыўцоў, а міжнародную стандартызацыю – універсальнай
мовай сусветнага гандлю. І гэтая мова павінна ўсюды выкарыстоўвацца. Таму для
паспяховай рэалізацыі стратэгіі ААН па дасягненні мэт устойлівага развіцця (МУР)
да 2030 года, у тым ліку ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС),
важна, каб спецыялісты ў галіне МУР аб'ядналі свае намаганні з калегамі ў сферы
стандартызацыі», – заявіў член Калегіі (міністр) па тэхнічным
рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Віктар Назаранка на 29-й
сесіі Рабочай групы Еўрапейскай эканамічнай камісіі Арганізацыі Аб'яднаных
Нацый па палітыцы ў галіне стандартызацыі і супрацоўніцтва па пытаннях
нарматыўнага рэгулявання (РГ 6 ЕЭК ААН), якая прайшла ў Жэневе (Швейцарыя).
Савет ЕЭК ухваліў увядзенне абавязковай маркіроўкі ў дачыненні да шэрагу тавараў, абмеркаваў пытанне зніжэння тарыфаў на паслугі мабільнай сувязі ў роўмінгу, прыняў меры па рэалізацыі пілотнага праекта па фарміраванні сістэмы інфармавання аб прадукцыі
19 лістапада
| Старшыня Калегіі ЕЭК
| Гандаль
| Тэхнічнае рэгуляванне
| Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
18 лістапада ў Маскве адбылося
пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) з удзелам намеснікаў
кіраўнікоў урадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і Старшыні
Калегіі ЕЭК Тыграна Саркісяна. Члены Савета ЕЭК разгледзелі пытанні ў сферах
развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, функцыянавання ўнутранага рынку,
цыфравізацыі эканомік краін ЕАЭС, увядзення абавязковай маркіроўкі сродкамі
ідэнтыфікацыі на шэраг тавараў, фінансавай палітыкі, адзінага рынку паслуг,
прамысловасці, тэхнічнага рэгулявання, міжнароднага супрацоўніцтва і шэрагу
іншых.
ЕЭК і ЕК: дадзены старт дыялогу па пытаннях тэхнічнага рэгулявання
08 лістапада
| Тэхнічнае рэгуляванне
Еўрасаюз - важны гандлёвы партнёр Еўразійскага эканамічнага
саюза (ЕАЭС). Прадстаўнікі бізнес-супольнасцяў краін ЕАЭС і ЕС зацікаўлены ў
стварэнні найбольш спрыяльных умоў для развіцця ўзаемнага гандлю. Аб гэтым
заявіў дырэктар Дэпартамента тэхнічнага рэгулявання і акрэдытацыі Еўразійскай
эканамічнай камісіі (ЕЭК) Цімур Нурашаў на сустрэчы з прадстаўнікамі
Еўрапейскай камісіі ў ЕЭК.
У ЕАЭС прыняты меры па ўзмацненні кантролю за бяспекай імпартнай прадукцыі
31 кастрычніка
| Тэхнічнае рэгуляванне
«Рашэнне, якое прыняў Міжурадсавет 25 кастрычніка ў Маскве па
ўпаўнаважаных замежнымі вытворцамі асобах, якія выступаюць заяўнікамі на ацэнку
адпаведнасці прадукцыі, якая ўвозіцца, патрабаванням тэхнічных рэгламентаў
Саюза, мае асаблівае значэнне для стварэння эфектыўнага механізму кантролю за
бяспекай імпартных тавараў на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза», – заявіў член калегіі
(міністр) па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Віктар
Назаранка.
Старонкі:
|
|
|