Вход
Рэспубліка Казахстан прадставіла лічбавыя ініцыятывы ў рамках рэалізацыі лічбавага парадка ЕАЭС

Рэспубліка Казахстан прадставіла лічбавыя ініцыятывы ў рамках рэалізацыі лічбавага парадка ЕАЭС

IMG_3662.JPG
06.07.2018

Казахстанская бізнэс-супольнасць на круглым стале «Лічбавыя ініцыятывы Рэспублікі Казахстан у рамках рэалізацыі лічбавага парадка ЕАЭС», які адбыўся 4 ліпеня ў Астане, прэзентавала патэнцыйныя ініцыятывы да магчымай рэалізацыі ў рамках лічбавага парадка Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС): «Выкарыстанне адкрытых дадзеных», «Адкрытая лічбавая платформа для малога і сярэдняга бізнэсу» і «Электроннае ліцэнзаванне».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Казахстан, навуковай і бізнэс-супольнасцяў, цэнтраў кампетэнцый у галіне развіцця лічбавай эканомікі, спецыялісты Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

Адкрылі сустрэчу член Калегіі (міністр) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі,  інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Карынэ Мінасян і віцэ-міністр інфармацыі і камунікацыі Рэспублікі Казахстан Дарын Туякаў.

«У пачатку гэтага года менавіта ў Рэспубліцы Казахстан на першым лічбавым форуме стартаваў цыкл дыскусій па рэалізацыі сумесных лічбавых праектаў у рамках рэалізацыі лічбавага парадка ЕАЭС, - адзначыла Карынэ Мінасян. - Сёння адкрыта акно магчымасцяў для кожнай з краін Саюза, якое дазваляе рэалізаваць лічбавыя ініцыятывы ў партнёрстве адна з адной. І тыя праекты, якія ўжо паспяхова ператвараюцца ў жыццё ў рамках адной дзяржавы, менавіта сёння могуць быць цікавымі для ЕАЭС у цэлым».

У сваю чаргу, Дарын Туякаў падкрэсліў, што рэалізацыя лічбавага парадка Саюза – гэта нацыянальны прыярытэт Рэспублікі Казахстан, які пазначыў прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў.

Вылучаныя раней ініцыятывы ад Казахстана датычыліся сферы аграпрамысловага комплексу і электроннай біржы працы. Новыя праекты, прапанаваныя казахстанскім бокам, маюць больш шырокі спектр. Сярод іх – «Электроннае ліцэнзаванне». Ініцыятыву прадставіла кіраўнік праекта Е-ліцэнзаванне АТ «Нацыянальныя інфармацыйныя тэхналогіі» Айнур Майлыбаева. Мэты праекта: аўтаматызацыя працэсаў ліцэнзавання, дазваленчых дакументаў і забеспячэнне эфектыўнага, празрыстага механізму інфармацыйнага ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнымі органамі – ліцэнзіярам і бізнэс-супольнасцю Казахстана.

Маштабаванне ініцыятывы прадугледжвае выкарыстанне сэрвісаў у еўразійскай прасторы.
Вырашыць тэхнічнае пытанне па электронных ID было прапанавана на базе Міжнароднага фінансавага цэнтра «Астана» (МФЦА), які адкрыўся ў Астане. На прыкладзе кампаній, якія рэгіструюцца ў МФЦА, можна будзе выкарыстоўваць рэгулятыўныя «пясочніцы».

Кіруючы дырэктар па ІКТ-паслугам АТ «Казахтэлеком» Бікеш Курмангаліева прэзентавала яшчэ адну ініцыятыву «Адкрытая лічбавая платформа для малога і сярэдняга бізнэсу» (АЛП). Яе крытэрыі: прастата, зручнасць, хуткасць і даступнасць. Кампаненты АЛП для бізнэсу: «адзінае акно», электронная гандлёвая пляцоўка (В2В), лічбавыя сэрвісы. На сённяшні дзень паслугамі партала актыўна карыстаюцца 400 тыс. прадпрымальнікаў і 140 тыс. юрыдычных асобаў Казахстана. Тэхнічна ініцыятыва гатова да маштабавання на прасторы ЕАЭС і інтэграцыі з аналагічнымі пляцоўкамі.

Аб ініцыятыве «Выкарыстанне адкрытых дадзеных» у рамках партала «Адкрыты ўрад» распавяла вядучы спецыяліст АТ «Нацыянальныя інфармацыйныя тэхналогіі» Газіза Батаева. Яе мэта – павышэнне ўзроўню інфармаванасці грамадзян аб ключавых і сацыяльна значных напрамках дзейнасці дзяржавы і прадастаўленне магчымасці стварэння новых прыкладанняў на аснове адкрытых дадзеных. Праект у рамках «Адкрытага ўрада Казахстана» запушчаны ў 2013 годзе. На 2 ліпеня 2018 года было зарэгістравана 2 979 набораў дадзеных.

Усе прадстаўленыя казахскім бокам ініцыятывы пасля паступлення ў Еўразійскую эканамічную камісію будуць прапрацоўвацца праз офіс кіравання лічбавымі ініцыятывамі, аб працы якога распавяла на круглым стале член каманды офіса Айнур Жатпісава.

Лічбавае асяроддзе стварае новыя магчымасці для вядзення добрасумленнага бізнэсу, дапамагае пашырыць прастору супрацоўніцтва. На думку ўдзельнікаў мерапрыемства, у сітуацыі, калі ўсе краіны Саюза запускаюць нацыянальныя лічбавыя праграмы, важна забяспечыць гарманізацыю намаганняў і інтэграцыю сэрвісаў усіх дзяржаў ЕАЭС у гэтым накірунку.

Даведка

Заява аб лічбавым парадку Еўразійскага эканамічнага саюза падпісана 26 снежня 2016 года кіраўнікамі пяці дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза. На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 11 кастрычніка 2017 года зацверджаны Асноўныя напрамкі рэалізацыі лічбавага парадка Еўразійскага эканамічнага саюза да 2025 года. Вызначаны чатыры асноўныя напрамкі рэалізацыі лічбавага парадка: трансфармацыя агульных рынкаў, галіновая і крос-галіновая трансфармацыя, развіццё лічбавай інфраструктуры і лічбавая трансфармацыя кіравання інтэграцыйнымі працэсамі.

На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое прайшло 14 мая ў Сочы, Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Нурсултан Назарбаеў прапанаваў у рамках рэалізацыі лічбавага парадка ЕАЭС арганізаваць працу офіса кіравання лічбавымі праектамі і ініцыятывамі на базе будучага Міжнароднага тэхнапарку IT-стартапаў у Астане.