Вход
Міністр ЕЭК Нурлан Алдабергенаў: «У ЕАЭС неабходна забяспечыць роўныя ўмовы канкурэнцыі на трансгранічных таварных рынках»

Міністр ЕЭК Нурлан Алдабергенаў: «У ЕАЭС неабходна забяспечыць роўныя ўмовы канкурэнцыі на трансгранічных таварных рынках»

05.06.2015

5 чэрвеня ва Усць-Каменагорску (Рэспубліка Казахстан) Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) правяла міжнародную канферэнцыю на тэму «Антыманапольнае рэгуляванне ў Еўразійскім эканамічным саюзе» ў межах работы, якая праводзіцца па адвакатаванню канкурэнцыі.


У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Акім Усходне-Казахстанскай вобласці Даніял Ахметаў, член Калегіі (Міністр) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК Нурлан Алдабергенаў, намеснік Старшыні Суда ЕАЭС Жалымбет Баішаў, дэпутаты Сената і Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан, Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, а таксама прадстаўнікі іншых зацікаўленых органаў дзяржаўнай улады Казахстана і Расіі, бізнес-суполкі і навуковых колаў краін-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).


З 1 студзеня 2015 года, змоманту набыцця сілы Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе, створаны наднацыянальны антыманапольны орган, у асобе Еўразійскай эканамічнай камісіі, з паўнамоцтвамі па кантролі за выкананнем агульных правілаў канкурэнцыі на трансгранічных рынках, правядзенні расследаванняў і прымяненні іншых мер антыманапольнага рэагавання, у тым ліку накладанні штрафаў на парушальнікаў. Таксама ў горадзе Мінску пачаў працу Суд ЕАЭС, упаўнаважаны разглядаць спрэчкі, якія ўзнікаюць па пытаннях рэалізацыі Дагавора і рашэнняў органаў ЕАЭС.


Падчас мерапрыемства былі разгледжаны пытанні забеспячэння роўных умоў канкурэнцыі на трансгранічных таварных рынках для казахстанскіх прадпрыемстваў, у тым ліку спынення злоўжыванняў дамінавальным становішчам, антыканкурэнтных пагадненняў (картэляў) і нядобрасумленнай канкурэнцыі, з наданнем асаблівай ўвагі рынкам у сферы энэргетыкі, транспарту, сувязі, аўтамабільнай прамысловасці і інш., у мэтах стымулявання павышэння якасці і іх прасоўвання на рынкі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).


Растлумачаны рызыкі ўстанаўлення і падтрымання цэн, адмовы ад паставак прадукцыі, падзелу таварнага рынку па тэрытарыяльным прынцыпе ў выніку картэльных пагадненняў і іншых антыманапольных парушэнняў.


Асаблівую цікавасць удзельнікаў канферэнцыі выклікала інфармацыя ў дакладзе члена Калегіі (Міністра) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Нурлана Алдабергенава аб розніцы ў цэнах афіцыйных дылераў рухавікоў для абсталявання горнаруднай прамысловасці ў Казахстане і Расіі. Напрыклад, у Казахстане рухавік мадэлі «С-27 10 R7244 (REMAN) Caterpillar» у афіцыйных дылераў каштуе 189 тыс. дал. ЗША, а ў Расійскай Федэрацыі – 134 тыс. дал. ЗША. Розніца складае 28%. У гэтай сувязі, на думку прадстаўнікоў ЕЭК, «паралельны імпарт» дазволіць значна знізіць кошты ў Казахстане і ў цэлым у краінах ЕАЭС на многія імпартныя тавары, у тым ліку для горнаруднай прамысловасці. Канчатковае рашэнне па пытанні легалізацыі «паралельнага імпарту» можа быць прынята дзяржавамі-членамі толькі шляхам кансенсусу.


Удзельнікамі канферэнцыі адзначана неабходнасць рэгулярнай работы па растлумачэнні мэтаў і задач антыманапольнага рэгулявання і канкурэнтнай палітыкі ў ЕАЭС, нормаў Дагавора аб ЕАЭС аб правілах канкурэнцыі і наступствах іх парушэння, а таксама пастаяннага ўзаемадзеяння бізнесу Казахстана з ЕЭК па пытаннях развіцця канкурэнцыі і антыманапольнага рэгулявання.