Вход
У ЕАЭС створаць індыкатар для вызначэння ступені свабоды перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы на ўнутраным рынку

У ЕАЭС створаць індыкатар для вызначэння ступені свабоды перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы на ўнутраным рынку

Фотография 1.jpg
04.04.2018

Стварэнне механізму аператыўнага ўзаемадзеяння краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) і бізнэс-супольнасці пры ацэнцы перашкод нетарыфнага характару і падыходы да вызначэння ступені свабоды перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы ў ЕАЭС абмеркавалі 2 красавіка на пасяджэнні экспертнай групы па пытаннях лiквiдацыi бар'ераў, выняткаў і абмежаванняў у рамках функцыянавання ўнутранага рынку ЕАЭС.

«Удзел прадстаўнікоў бізнэс-супольнасцяў у працы па выяўленнi і ліквідацыі перашкод на ўнутраным рынку Саюза неацэнна, - адзначыла старшыня пасяджэння – член Калегіі (міністр) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Карынэ Мiнасян. - Менавіта прадстаўнікі бізнэсу непасрэдна сутыкаюцца з перашкодамі на рынку ЕАЭС, нясуць пэўныя выдаткі і таму могуць даць паўнавартаснае ўяўленне аб сітуацыі».

На пасяджэнні былі абмеркаваны падыходы да ацэнкі ўплыву перашкод у розных сферах, у тым ліку ў сферах тэхнічнага рэгулявання, транспартнай і падатковай палітык у рамках Саюза. Мяркуецца, што будуць выпрацаваны эфектыўныя механізмы аператыўнага ўзаемадзеяння з прадстаўнікамі бізнэс-супольнасці краін ЕАЭС і Камісіі пры колькаснай ацэнцы перашкод нетарыфнага характару ў рамках Саюза. Бакі будуць рэгулярна абменьвацца інфармацыяй з мэтай ацэнкі нетарыфных мер на ўнутраным рынку ЕАЭС.

Удзельнікі экспертнай групы прыступілі да пачатку фарміравання індэкса ўнутранага рынку Саюза, які дазволіць вызначыць ступень свабоды перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы на рынку ЕАЭС.

Індэкс унутранага рынку стане для суб'ектаў эканамічных адносін практычным інструментам, мэтавым арыенцірам у іх сістэме планавання пры прыняцці эканамічных рашэнняў аб пашырэнні геаграфіі і/або сферы дзейнасці ў рамках еўразійскай інтэграцыі.

Даведка

Экспертная група па пытаннях лiквiдацыi бар'ераў, выняткаў і абмежаванняў у рамках функцыянавання ўнутранага рынку ЕАЭС была створана на другім пасяджэнні Кансультатыўнага савета па ўзаемадзеянні ЕЭК і Дзелавога савета ЕАЭС.

Асноўнымі задачамі экспертнай групы з'яўляюцца падрыхтоўка прапаноў па ўдасканаленні інструментаў прагназавання і прадухілення ўзнікнення перашкод на ўнутраным рынку Саюза, арганізацыя правядзення апытанняў сярод суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці дзяржаў-членаў, распрацоўка падыходаў да вызначэння і фармiравання індэксаў унутраных рынкаў ЕАЭС, колькаснай ацэнцы ўплыву перашкод, а таксама эфектаў ад іх лiквiдацыi на эканомікі дзяржаў-членаў, удзел у выпрацоўцы прапаноў, накіраваных на забеспячэнне свабоднага перамяшчэння тавараў, рабочай сілы, паслуг і капіталаў на ўнутраным рынку Саюза і яго развіццё.