Вход
Тыгран Саркісян павіншаваў народ Кыргызстана з Днём незалежнасці

Тыгран Саркісян павіншаваў народ Кыргызстана з Днём незалежнасці

IMG00375.jpg
31.08.2019

Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыгран Саркісян 31 жніўня прыняў удзел у этнакультурным свяце «Кыргызстан за еўразійскае адзінства» на тэрыторыі Дзяржаўнага музея-запаведніка «Кузьмiнкi-Любліна» ў Маскве. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня незалежнасці Кыргызскай Рэспублікі і арганізавана Пасольствам Кыргызскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі сумесна з грамадскімі арганізацыямі кыргызскай дыяспары.

Віншуючы кыргызскі народ ад імя ЕЭК з галоўным нацыянальным святам, Тыгран Саркісян падкрэсліў: «28 гадоў таму Кыргызстан абвясціў незалежнасць. З тых часоў на яго шляху былі і цяжкасці, і дасягненні. А ў 2015 годзе адкрылася новая старонка ў гісторыі краіны – Кыргызстан далучыўся да Еўразійскага эканамічнага саюза. І я ўпэўнены, што гэтае далучэнне было мудрым выбарам кыргызскага народа, які пераважнай большасцю падтрымаў яго. Таму што гэта адкрыла новыя магчымасці для эканамічнага і сацыяльнага росквіту Кыргызскай Рэспублікі». 

Першыя вынікі ўступлення Кыргызстана ў ЕАЭС, якія падвяла Камісія, сведчаць аб правільнасці выбару кыргызскага народа. 

«Кыргызская Рэспубліка атрымала сур'ёзныя эканамічныя выгады, якія даў выхад на адзіны еўразійскі рынак у 180 млн чалавек, - адзначыў Старшыня Калегіі ЕЭК. - Акрамя таго, гэта дазволіла грамадзянам Кыргызстана, як і грамадзянам усіх іншых дзяржаў-членаў, свабодна перамяшчацца па ўсёй тэрыторыі Саюза, атрымліваць працу, сацыяльную і медыцынскую падтрымку без дадатковых патрабаванняў. Яны ўсюды маюць роўныя магчымасці па ўладкаванні дзяцей у садкі, атрыманні адукацыі ў школах і вышэйшых навучальных установах. Гэта наша агульная культуралагічная прастора. І відавочна, што ўсё гэта стварае вельмі сур'ёзныя, фундаментальныя перадумовы для паспяховага руху наперад нашага Саюза». 

У заключэнне Тыгран Саркісян пажадаў народу Кыргызстана шчасця, міру і далейшага росквіту. 

Госці і ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з нацыянальнымі і культурнымі традыцыямі кыргызскага народа. У парку быў разгорнуты этнічны панадворак з юртамі, прайшлі выстава прыкладнога мастацтва і дэгустацыя страў нацыянальнай кухні. Адбыліся выступленні артыстаў кыргызскай дыяспары і прадстаўнікоў Культурных цэнтраў Асамблеі народаў Расіі і Еўразіі ў Маскве.​