Даурэн Куанбекавіч Сабітаў скончыў Казахскі эканамічны
універсітэт імя Т. Рыскулава.
З 2013 па 2017 гады працаваў дырэктарам дэпартамента
транзітнай палітыкі і лагістыкі Міністэрства транспарту і камунікацый
Рэспублікі Казахстан.
З 2017 па 2020 гады займаў пасаду намесніка старшыні
камітэта транспарту Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага развіцця
Рэспублікі Казахстан.
31 ліпеня 2020 года прызначаны дырэктарам дэпартамента
транспарту і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі.