Вход
«Школа маладога лідара ЕАЭС» адкрыецца на форуме «Еўразійскі тыдзень»

«Школа маладога лідара ЕАЭС» адкрыецца на форуме «Еўразійскі тыдзень»

30.07.2019

Маладзёжны парадак будзе ў цэнтры ўвагі IV Міжнароднага выставачнага форуму «Еўразійскі тыдзень», які пройдзе 25-27 верасня ў Бішкеку (Кыргызстан). Асаблівую актуальнасць тэме надае стварэнне Маладзёжнага савета пры Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) для рэгулярнага ўзаемадзеяння з аб'яднаннямі маладых дыпламатаў міністэрстваў замежных спраў дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

«У гэтым годзе Еўразійскі эканамічны саюз адзначае пяцігоддзе падпісання Дагавора аб ЕАЭС. Наш Саюз – маладое рэгіянальнае аб'яднанне. Лічу, што да яго дзейнасцi неабходна актыўна далучаць маладых спецыялістаў. Мы надаем вялікае значэнне захаванню інтэлектуальных рэсурсаў ЕАЭС і ўзмацненню ролі моладзі ў еўразійскай інтэграцыі ў сувязі з фарміраваннем грамадства ведаў, дзе асноўны бізнес-працэс – не вытворчасць тавараў, а вытворчасць новых ведаў»,
- кажа Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыгран Саркісян.

У рамках маладзёжнага трэка пройдзе «Школа маладога лідара ЕАЭС», якая накіравана на ўмацаванне ўзаемадзеяння моладзі краін Саюза, павышэнне адукацыйнага ўзроўню маладога пакалення, пошук новых магчымасцяў для рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў, абмеркаванне перспектыў навучання і працаўладкавання. Кожны ўдзельнік зможа акунуцца ў розныя аспекты дзейнасці ЕАЭС, даведацца аб актуальных накірунках яго развіцця і магчымасцях, якія ён адкрывае для маладых.

«Для нас важна, каб маладыя людзі ў будучыні звязалі сваю прафесійную кар'еру менавіта з нашым эканамічным аб'яднаннем і сталі еўразійскай элітай. У рамках «Еўразійскага тыдня» запланаваны шэраг маладзёжных мерапрыемстваў па падтрыманні ідэі еўразійскай інтэграцыі, бо поспех Саюза залежыць ад таго, хто будзе носьбітам нашай ідэі»,
- лічыць Старшыня Калегіі ЕЭК.

На форуме Тыгран Саркісян сустрэнецца з маладымі лідарамі ЕАЭС, якія змогуць напрамую задаць Старшыні Калегіі ЕЭК пытанні, якiя іх цікавяць, а таксама прадставіць свае ідэі і думкі аб перспектывах Саюза. Для маладых людзей гэта ўнікальная магчымасць атрымаць веды і вопыт з першых рук.

Адным з мерапрыемстваў Школы стане бізнес-гульня для маладых лідараў ЕАЭС «Ствары сваю еўразійскую кампанію», якая дазволіць ім праявіць сябе пад куратарствам прадстаўнікоў Еўразійскай эканамічнай камісіі. Выканаць атрыманыя ад куратараў заданні маладым лідарам дапаможа наведванне мерапрыемстваў дзелавой праграмы.

Маладзёжны трэк уключае прэзентацыю адукацыйных праграм ВНУ ЕАЭС па еўразійскай тэматыцы, а таксама даследаванняў, якія вядуцца на гэтую тэму ў ВНУ
.

Даведка

Форум «Еўразійскі тыдзень» – штогадовае мерапрыемства, якое арганізуецца краінамі ЕАЭС і ЕЭК. Рашэнне аб яго правядзенні прынялі ў маі 2015 года кіраўнікі ўрадаў дзяржаў-членаў. Мерапрыемства ўключае дзелавую і выставачную часткі, спрыяе ўсталяванню B2B- і B2G-кантактаў.

Упершыню форум адбыўся ў кастрычніку 2016 года ў Расіі на пляцоўцы Маскоўскага міжнароднага форуму «Адкрытыя інавацыі». Другі форум прайшоў у жніўні 2017 года ў Астане (Казахстан), на пляцоўцы ЭКСПА і быў унесены ў спіс 18 найбольш значных мерапрыемстваў дзелавой часткі Сусветнай выставы. У 2018 годзе «Еўразійскі тыдзень» прайшоў у Ерэване (Арменія) і сабраў каля 3100 наведвальнікаў, якія прадстаўляюць бізнес, дзяржаўныя структуры і экспертную супольнасць дзяржаў ЕАЭС, Сінгапура, Еўрапейскага саюза, Паўднёвай Карэі, Чылі, В'етнама, Егіпта, Ірана і іншых краін
.