Вход
Падоўжаны тэрміны прымянення стандартаў да тэхрэгламенту на піратэхнічныя вырабы

Падоўжаны тэрміны прымянення стандартаў да тэхрэгламенту на піратэхнічныя вырабы

29.07.2020
Калегія ЕЭК падоўжыла тэрмін прымянення двух нацыянальных стандартаў Расійскай Федэрацыі ДАСТ Р 51270-99 «Вырабы піратэхнічныя. Агульныя патрабаванні бяспекі» і ДАСТ Р 51271-99 «Вырабы піратэхнічныя. Метады выпрабаванняў», уключаных у пералікі стандартаў да тэхрэгламенту Саюза «Аб бяспецы піратэхнічных вырабаў» (ТР МС 016/2011) з 1 ліпеня 2020 года да 1 ліпеня 2023 года.

Адзначаны тэрмін дазволіць Расійскай Федэрацыі правесці работы па далучэнні да міждзяржаўных стандартаў ДАСТ 33732-2016 «Вырабы піратэхнічныя. Агульныя патрабаванні бяспекі» і ДАСТ 33950-2016 «Вырабы піратэхнічныя. Метады выпрабаванняў», якія замяняюць дадзеныя ДАСТ Р.​