Актуальныя пытанні ўдасканалення права Еўразійскага
эканамічнага саюза, вынікі мінулага года і планы на наступны перыяд 25 сакавіка
абмеркавалі кіраўнікі антыманапольных ведамстваў краін ЕАЭС і член Калегіі
(міністр) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай
камісіі Арман Шакаліеў падчас анлайн-нарады (так званы фармат «5+1»).
Інфармуючы аб асноўных выніках працы за 2020 год, Арман
Шакаліеў адзначыў, што, нягледзячы на складанасці, звязаныя з пандэміяй
COVID-19, у мінулым годзе не зніжана інтэнсіўнасць працы антыманапольнага блока
Камісіі па кантролі за выкананнем агульных правіл канкурэнцыі на трансгранічных
рынках.
«Па 10 заявах мы ўзгаднілі і далі прапановы
патэнцыяльным парушальнікам аб здзяйсненні дзеянняў, накіраваных на ліквідацыю
парушэнняў канкурэнцыі на трансгранічных рынках. Правялі 13 расследаванняў і
разгледзелі 11 спраў. Упершыню удзельнікі трансгранічнага антыканкурэнтнага
пагаднення заплацілі штрафы ў бюджэт дзяржаў, дзе яны зарэгістраваны», –
адзначыў міністр ЕЭК.
Асаблівую ўвагу ў 2020 годзе блок па канкурэнцыі ЕЭК надаў удасканаленню
права ЕАЭС у сферы канкурэнцыі. Напрыклад, у сувязі з пандэміяй па ініцыятыве
Казахстана ўнесены папраўкі ў Методыку разліку штрафаў і Парадак разгляду спраў
у частцы прыпынення працэсуальных тэрмінаў. Таксама прапрацаваны папраўкі ў
Дагавор аб ЕАЭС, якія тычацца ўкаранення прэвентыўных інструментаў у мэтах
прадухілення парушэнняў агульных правіл канкурэнцыі.
Адзначана неабходнасць падтрымання прамой сувязі з
бізнесам для фарміравання ў прадпрымальнікаў праканкурэнтнай свядомасці.
Эфектыўным інструментам для гэтага павінен стаць антыманапольны камплаенс –
прэвентыўная мера і прафілактыка парушэнняў правіл канкурэнцыі на
трансгранічных рынках.
«Мы прапануем стандартызаваць камплаенс,
зрабіць яго часткай агульнай сістэмы менеджменту якасці і кіравання рызыкамі»,
– падкрэсліў Арман Шакаліеў.
Адной з важных тэм абмеркавання стала неабходнасць распрацоўкі зводу
рэкамендаваных правіл узаемадзеяння паміж гандлёвымі сеткамі і пастаўшчыкамі
спажывецкіх тавараў. Сёння канкурэнтным блокам Камісіі ініцыявана пытанне
распрацоўкі і ўкаранення Кодэкса добрасумленных практык па ўзаемадзеянні
гандлёвых сетак і вытворцаў (пастаўшчыкоў) у дзяржавах-членах ЕАЭС.
Сведчаннем павышэння ўзроўню даверу да ЕАЭС і фактарам
прызнання яго на міжнароднай арэне стала прыняцце ЕЭК у члены Міжнароднай
канкурэнтнай сеткі (МКС).
«Мы ўжо актыўна ўдзельнічаем у рабочых
групах МКС і плануем быць максімальна ўцягнутымі ў іншыя рабочыя праекты МКС.
Наша задача – ўплываць на фарміраванне глабальнага канкурэнтнага парадку», –
адзначыў міністр ЕЭК.
У якасці прыярытэтных напрамкаў па развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў
бягучым годзе Арман Шакаліеў назваў правядзенне АЭСР агляду прававога
рэгулявання і палітыкі ў сферы канкурэнцыі ў ЕАЭС, а таксама сустрэчы на
пляцоўцы ЮНКТАД з рэгіянальнымі аб'яднаннямі, надзеленымі наднацыянальнымі
паўнамоцтвамі ў сферы канкурэнцыі.
У сферы дзяржзакупак у 2020 годзе зацверджаны Правілы вызначэння краіны паходжання
асобных відаў тавараў для мэт дзяржзакупак, у якіх закладзены ключавы прынцып
стварэння кааперацыйных ланцужкоў – аперацыі, якія ажыццёўлены ў адной з
дзяржаў ЕАЭС, будуць улічвацца пры вытворчасці гатовай прадукцыі ў іншай. Такі
падыход дазволіць дзяржзакупкам стварыць рэгіянальную прамысловую кааліцыю
Саюза і не дапусціць узнікнення «кропак разрыву» на рынку дзяржзакупак, калі
дзяржавы абмяжоўваюць доступ на яго. У бягучым годзе ў цэнтры ўвагі Камісіі
будуць пытанні паўнавартаснай лічбавізацыі, забеспячэння інфармацыйнай
адкрытасці і празрыстасці дзяржзакупак.
Неабходна адзначыць, што ўпершыню ў пасяджэнні кіраўнікоў
антыманапольных ведамстваў краін ЕАЭС у фармаце «5+1» прынялі ўдзел
прадстаўнікі канкурэнтных ведамстваў краін-назіральнікаў Саюза з Рэспублікі
Малдова і Рэспублікі Узбекістан, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол
Рэспублікі Куба ў Расійскай Федэрацыі Хуліа Гармендыя Пенья.
Удзельнікі мерапрыемства дамовіліся правесці
наступную сустрэчу ў чэрвені бягучага года ў Ерэване.