Вход
На «Еўразійскім тыдні» ў Сколкава заявілі аб лічбавай дэкларацыі

На «Еўразійскім тыдні» ў Сколкава заявілі аб лічбавай дэкларацыі

28.10.2016
27 кастрычніка па выніках канферэнцыі «Лічбавая павестка ў ЕАЭС», якая прайшла ў Сколкава ў рамках міжнароднага выставачнага форуму «Еўразійскі тыдзень», удзельнікі мерапрыемства заявілі аб прыняцці Дэкларацыі. У ёй прызнаецца важнасць стварэння лічбавай прасторы Саюза з улікам магчымасцяў і рызык рэалізацыі лічбавай павесткі.

У дэкларацыі выказваецца ўпэўненасць, што развіццё лічбавай прасторы ЕАЭС будзе спрыяць павышэнню эфектыўнасці кіравання, стварэнню інавацыйных працоўных месцаў і лічбавых актываў, пашырэнню магчымасцей грамадзян, бізнесу і органаў дзяржкіравання, спрашчэнню доступу на глабальныя рынкі і павышэнню канкурэнтаздольнасці гаспадарчых суб'ектаў, пабудове бясшвовай эканамічнай прасторы, паляпшэнню якасці дзяржаўных і недзяржаўных паслуг, якія аказваюцца грамадзянам Саюза.

Дэкларацыя – гэтая заява аб неабходнасці фарміравання лічбавай прасторы, якая будзе перададзена кіраўнікам дзяржаў ЕАЭС.

Многія ўдзельнікі «Еўразійскага тыдня» аддалі свае галасы ў падтрымку лічбавай дэкларацыі, ставячы подпісы на інтэрактыўным экране з яе тэкстам. Адкрытае ан-лайн галасаванне працягваецца ў электронным выглядзе на афіцыйным сайце «Еўразійскага тыдня».

Удзельнікі канферэнцыі звярнуліся да кіраўнікоў краін ЕАЭС з просьбай прыняць лічбавую дэкларацыю ЕАЭС на аснове іх прапаноў.

Даведка

Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК), пастаянна дзеючы наднацыянальны рэгулюючы орган Еўразійскага эканамічнага саюза, пачала работу 2 лютага 2012 года.  У ЕЭК уваходзяць прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі. Рашэнні Камісіі абавязковыя для выканання ў краінах Саюза. Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі – Тыгран Саркісян.

Дагавор аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза падпісаны 29 мая 2014 года, уступіў у сілу 1 студзеня 2015 года. У Саюзе забяспечваюцца свабода руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы, правядзенне скаардынаванай, узгодненай або адзінай палітыкі ў розных галінах эканомікі. Мэта Саюза – забеспячэнне ўмоў для стабільнага развіцця эканомік дзяржаў-членаў у інтарэсах павышэння жыццёвага ўзроўню іх насельніцтва, усебаковая мадэрнізацыя, кааперацыя і павышэнне канкурэнтаздольнасці нацыянальных эканомік.

Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет – вышэйшы орган Саюза, у склад якога ўваходзяць прэзідэнты дзяржаў-членаў.

Еўразійскі міжурадавы эканамічны савет – орган, у склад якога ўваходзяць кіраўнікі ўрадаў дзяржаў-членаў.

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі – орган, у склад якога ўваходзяць віцэ-прэм'еры дзяржаў-членаў.

У адпаведнасці са штогадовай ратацыяй у 2016 годзе ў органах Саюза старшынствуе Казахстан. Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў з'яўляецца старшынёй Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.