Вход
Міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК Нурлан Алдабергенаў правёў сустрэчу з кіраўнікамі вядучых СМІ краін МС

Міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК Нурлан Алдабергенаў правёў сустрэчу з кіраўнікамі вядучых СМІ краін МС

27.10.2014

23 кастрычніка ў Мінску адбылася сустрэча Члена Калегіі (Міністра) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Нурлана Алдабергенава з кіраўнікамі вядучых СМІ Беларусі, Казахстана і Расіі.

У ходзе сустрэчы Нурлан Алдабергенаў праінфармаваў удзельнікаў аб працы , якую праводзіць Еўразійская эканамічная камісія, па накірунку канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне. У прыватнасці, ён расказаў аб станоўчай дынаміцы таваразвароту трох краін да і пасля ўступлення ў Мытны саюз (МС), аб выніках даследаванняў рынкаў на дадзеным этапе, а таксама аб імплементацыі нормаў Мадэльнага закону аб канкурэнцыі ў нацыянальныя антыманапольныя заканадаўствы. Ён таксама расказаў аб забеспячэнні аднолькавых умоў канкурэнцыі на таварных рынках Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).

Удзельнікі абмеркавалі магчымасці для СМІ, якія адкрываюцца ў працэсе інтэграцыі Беларусі, Казахстана і Расіі, адзначыўшы важнасць інтэграцыі ў межах прафесійнага асяроддзя. У ходзе сустрэчы было выказана шэраг канструктыўных прапаноў для рэалізацыі патэнцыялу ўзаемадзеяння журналістаў трох краін. Удзельнікі выказалі пажаданне аб арганізацыі курсаў і стажыровак па тэматыцы еўразійскага аб’яднання, для таго, каб журналісты маглі кампетэнтна і граматна даносіць інфармацыю да аўдыторыі.

Падводзячы вынікі, Нурлан Алдабергенаў падзякаваў удзельнікам сустрэчы, адзначыўшы ролю і значэнне СМІ ў працэсе інтэграцыі: «Праца СМІ служыць магутным фактарам яднання народаў, фарміруе агульныя каштоўнасці і арыенціры».

У заключэнні мерапрыемства адбылася прэс-канферэнцыя, у ходзе якой Нурлан Алдабергенаў пракаменціраваў працэс далучэння Арменіі і Кіргізіі да ЕАЭС, функцыянаванне антыманапольнага заканадаўства на тэрыторыі саюза і г.д.