Вход
ЕАЭС і Іран пераходзяць на прэферэнцыйныя ўмовы гандлю

ЕАЭС і Іран пераходзяць на прэферэнцыйныя ўмовы гандлю

IMG09181.jpg
28.08.2019

Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыгран Саркісян і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Расійскай Федэрацыі Мехдзі Санаi абмяняліся нотамі аб завяршэнні працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу Часовага пагаднення, якое вядзе да ўтварэння зоны свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам (ЕАЭС) і Іранам, падчас сустрэчы, якая адбылася ў ЕЭК 28 жніўня. Гэта азначае, што ўжо 27 кастрычніка пагадненне пачне дзейнічаць.

Вітаючы Пасла Ісламскай Рэспублікі Іран і назваўшы завяршэнне ратыфікацыйных працэдур гістарычнай падзеяй, Тыгран Саркісян адзначыў вялікую ролю ў дасягненні паспяховага выніку асабіста Мехдзі Санаi, а таксама члена Калегіі (міністра) па гандлі Камісіі Веранікі Нікішынай.

«Кіраўнікі дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза заявілі, што фарміраванне зоны свабоднага гандлю з Ісламскай Рэспублікай Іран з'яўляецца прыярытэтам у дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі, - падкрэсліў Старшыня Калегіі ЕЭК. - Гэта азначае, што яны далі нам мандат на вядзенне перамоў з нашымі іранскімі калегамі. І сёння для нас – вялікі дзень, паколькі мы атрымалі афіцыйнае пацверджанне таго, што дакумент зусім хутка ўступіць у сілу».

У слове ў адказ Мехдзі Санаi адзначыў вялікі ўклад Тыграна Саркісяна і ўсёй Еўразійскай эканамічнай камісіі ў дасягненне канчатковага выніку. «Для Ірана – гэта таксама вельмі важнае пагадненне, якое, упэўнены, прынясе вялікую карысць эканоміцы нашай краіны і нашаму народу, як і народам ЕАЭС. Перамовы ішлі няпроста, але зараз яны паспяхова завершаны. Пагадненне падпісана і ратыфікавана. Вынік – відавочны!», - заявіў Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб працягу цеснага супрацоўніцтва, у тым ліку накіраванага на рэалізацыю пагаднення. Такiм чынам, ужо пачаты дыялог аб паглыбленні супрацоўніцтва паміж мытнымі службамі, ажыццяўляецца ўзгадненне фармату працы бізнес-дыялогу, стварэнне якога таксама прадугледжана пагадненнем.

Мехдзі Санаi прапанаваў правесці ў бліжэйшы час у Іране сумесную з ЕЭК бізнес-канферэнцыю для растлумачэння іранскім прадпрымальнікам пераваг у гандлі на адзіным рынку ЕАЭС.