Вход
У ЕАЭС будуць ліквідаваны яшчэ тры перашкоды

У ЕАЭС будуць ліквідаваны яшчэ тры перашкоды

28.04.2017

На Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі 28 красавіка абмяркоўвалася пытанне ліквідацыі бар'ераў і абмежаванняў, якія перашкаджаюць свабоднаму руху тавараў і паслуг на ўнутраным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

«Камісія працягвае працу па ліквідацыі перашкодаў для свабоднага руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы на ўнутраным рынку Саюза, – паведаміла член Калегіі (міністр) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Карынэ Мінасян. – Абмеркаванне на ўзроўні Савета такіх пытанняў і прыняцце ўзгодненых мер па далейшай ліквідацыі перашкодаў асабліва важныя, паколькі істотна паскараюць іх рашэнне».

Па выніках абмеркавання будзе працягнута праца па ліквідацыі яшчэ трох перашкод.

У прыватнасці, у Рэспубліцы Беларусь у дадатак да патрабаванняў тэхрэгламентаў ЕАЭС была ўведзена не прадугледжаная Дагаворам аб Саюзе працэдура санітарна-гігіенічнай экспертызы. Яе правядзенне абавязкова для харчовых прадуктаў, тавараў для дзяцей, парфумерна-касметычных сродкаў, сродкаў гігіены поласці рота, будаўнічай сыравіны і матэрыялаў, бытавой тэхнікі, аўтамабільных кампанентаў і інш. 

Яшчэ адзін бар'ер дзейнічае ў Казахстане – неадпаведнасць праву ЕАЭС працэдуры закупкі за кошт бюджэтных сродкаў лекаў, вакцын і іншых імунабіялагічных прэпаратаў у рамках праграмы гарантаванага аб'ёму бясплатнай медыцынскай дапамогі. Пры падобных закупках даецца прэферэнцыйныя ўмовы ўдзелу ў конкурсных працэдурах нацыянальным пастаўшчыкам. Прадстаўнікі Казахстана ўзялі на сябе абавязацельствы па ліквідацыі гэтага бар'ера да 1 ліпеня 2017 года.

Абмежаваннем была прызнана адсутнасць адзіных правіл спагнання забеспячальнага плацяжу пры рэалізацыі алкагольнай прадукцыі. Забеспячальны плацеж прымяняецца ва ўсіх краінах-удзельніцах, за выключэннем Арменіі. Пры гэтым у Расіі для замежных пастаўшчыкоў ён вышэй, чым для айчынных, у Беларусі і Казахстане спаганяецца толькі з замежных прадаўцоў, у Кыргызстане – толькі з пастаўшчыкоў з краін ЕАЭС. Гэта стварае дыскрымінацыйныя ўмовы для экспарцёраў.

Даведка 
31 сакавіка ЕЭК апублікавала «Белую кнігу» – даклад «Бар'еры, выключэнні і абмежаванні ЕАЭС». У дакладзе прыведзена выпрацаваная Камісіяй сумесна з дзяржавамі-членамі тэрміналогія перашкод для свабоднага руху тавараў, паслуг, капіталу, рабочай сілы на ўнутраным рынку Саюза. Пад бар'ерамі разумеюцца перашкоды, якія не адпавядаюць праву ЕАЭС. Абмежаванні – гэта перашкоды, якія ўзніклі з прычыны адсутнасці прававога рэгулявання эканамічных адносін, развіццё якіх прадугледжана правам Саюза. Выключэнні – гэта прадугледжаныя правам ЕАЭС выняткі (адступленні) аб непрымяненні дзяржавай-членам агульных правілаў функцыянавання ўнутранага рынку Саюза.

Усяго ў «Белай кнізе» зафіксавана 60 узгодненых краінамі-ўдзельніцамі перашкод, якія існуюць на ўнутраным рынку Саюза. 17 з іх – выключэнні, 34 – абмежаванні, 9 – бар'еры.

Савет ЕЭК прыняў рашэнне аб разглядзе пытанняў, звязаных з узгадненнем перашкод з рэестра, на кожным пасяджэнні. Дапаўняць пералік плануецца на рэгулярнай аснове.