Вход
Еўразійскія лічбавыя міністры правялі першую сустрэчу ў Ерэване

Еўразійскія лічбавыя міністры правялі першую сустрэчу ў Ерэване

27.03.2017

Еўразійская эканамічная камісія выступіла арганізатарам першай сустрэчы кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў у галіне сувязі і камунікацый краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). На мерапрыемстве, якое адбылося ў Ерэване, абмеркавалі актуальныя пытанні ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ), развіццё інтэграванай інфармацыйнай сістэмы ЕАЭС, лічбавы парадак Саюза, стварэнне лічбавай платформы па аказанні міждзяржаўных электронных паслуг і перспектывы стварэння агульнага для ўсіх краін-удзельніц рэестра для рэгістрацыі праграмнага забеспячэння. 

«Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі сёння істотна ўплываюць на эканамічны рост усіх краін ЕАЭС, - адзначыла член Калегіі (міністр) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Карынэ Мінасян, адкрываючы нараду. - Гэта яшчэ больш абавязвае міністэрствы і ведамствы ў галіне сувязі і камунікацый узяць на сябе адказнасць за ўдзел у рабоце над фарміраваннем адзінага падыходу да правядзення ўзгодненай палітыкі ў сферы ІКТ на ўсёй тэрыторыі Саюза для дасягнення максімальнага эфекту». 

У сустрэчы, якую вырашана было праводзіць не радзей за адзін раз на год, прынялі ўдзел міністр транспарту, сувязі і інфармацыйных тэхналогій Рэспублікі Арменія Ваган Марцірасян, міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Папкоў, віцэ-міністр інфармацыі і камунікацыі Рэспублікі Казахстан Алан Ажыбаеў, старшыня Дзяржаўнага камітэта інфармацыйных тэхналогій і сувязі Кыргызскай Рэспублікі Бакыт Шаршамбіеў і Міністр сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі Мікалай Нікіфараў.

Для забеспячэння фарміравання ўзгодненай палітыкі ў сферы ІКТ міністры прызналі мэтазгодным распрацаваць і прыняць адпаведныя прававыя акты ЕАЭС. Каардынатарам працэсу выступіць ЕЭК.  Неабходна таксама будзе паскорыць распрацоўку адзінага падыходу да ўстанаўлення дзяржавамі-членамі цэнаўтварэння на паслугі пропуску трафіку міждзяржаўнай сеткі перадачы дадзеных. З гэтай мэтай прынята рашэнне разгледзець магчымасць дапрацоўкі, падрыхтаванага расійскім бокам пагаднення аб стварэнні адзінай тарыфнай прасторы.

Было адзначана, што развіццё інтэграванай інфармацыйнай сістэмы ЕАЭС - прыярытэтная задача на 2017 год для ўсіх дзяржаў-членаў. Удзельнікі нарады пагадзіліся з неабходнасцю найхутчэйшага вызначэння заказчыкаў нацыянальных сегментаў краін Саюза інтэграванай сістэмы і нарматыўнага замацавання іх паўнамоцтваў для ўзгодненага развіцця гэтых сегментаў і рэалізацыі агульных працэсаў у рамках ЕАЭС.

Таксама было прызнана мэтазгодным фарміраванне і зацвярджэнне Стратэгіі развіцця інтэграванай інфармацыйнай сістэмы ЕАЭС на перыяд да 2025 года ў максімальна кароткія тэрміны з дапрацоўкай пытанняў, звязаных з аховай інфармацыі. Адным з вынікаў яе рэалізацыі павінна стаць стварэнне лічбавай платформы Саюза па аказанні міждзяржаўных электронных паслуг грамадзянам і прадпрымальнікам ЕАЭС, пашырэнне практыкі выкарыстання электроннага абмену дадзенымі органамі дзяржаўнай улады краін-удзельніц паміж сабой, а таксама з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі. 

Ключавым на нарадзе стала абмеркаванне рэалізацыі лічбавага парадку ЕАЭС. «Абмеркаванне асноўных напрамкаў рэалізацыі лічбавага парадку Саюза з'яўляецца прыярытэтнай задачай бліжэйшага часу, таму неабходная прапрацоўка інтэграцыйных праектаў і ініцыятываў у рамках нашага лічбавага парадку, і яна патрабуе аб'яднання намаганняў», - падкрэсліла Карынэ Мінасян. 

Плануецца, што праект Асноўных накірункаў рэалізацыі лічбавага парадку будзе гатовы да 15 мая і зацверджаны да 1 снежня 2017 года.

Удзельнікі сустрэчы вырашылі, што пры рэалізацыі сумесных праектаў і ініцыяваў лічбавага парадку ЕАЭС неабходна абапірацца на Еўразійскую сетку цэнтраў кампетэнцыі па лічбавым развіцці. Механізмы яе стварэння і функцыянавання плануецца прапрацаваць у ходзе наступных сустрэч і абмеркаванняў.


Па прапанове Камісіі ў бліжэйшы час будзе абмяркоўвацца пытанне аб стварэнні агульнага або адзінага рэестра ПЗ, якое распрацоўваецца ў краінах Саюза. У адпаведнасці з расійскім заканадаўствам рэгістрацыя ў рэестры дае магчымасць распрацоўнікам у прыярытэтным парадку ўдзельнічаць у дзяржзакупках і атрымліваць доступ да дзяржаўнай падтрымкі. Адзіны рэестр можа стаць адным з магчымых механізмаў для стымулявання распрацоўкі ПЗ у кантэксце рэалізацыі лічбавага парадку.  

Даведка: 
У адпаведнасці з Дагаворам аб ЕАЭС на аснове пашырэння функцыянальных магчымасцяў інтэграванай інфармацыйнай сістэмы знешняга і ўзаемнага гандлю праводзяцца работы па стварэнні, забеспячэнні функцыянавання і развіцця інтэграванай інфармацыйнай сістэмы Саюза. Гэта дасягаецца за кошт укаранення сучаснай сістэмы міждзяржаўнага электроннага ўзаемадзеяння і інфармацыйна-аналітычнай падтрымкі ўпаўнаважаных органаў дзяржаў-членаў, пабудаванай з улікам магчымасці выкарыстання механізму «Адзінага вакна» і прадастаўлення паслуг у электронным выглядзе.

З боку Камісіі праведзены ўсе неабходныя мерапрыемствы па рэалізацыі інфармацыйнага ўзаемадзеяння з упаўнаважанымі органамі краін Саюза ў рамках агульных працэсаў, тэхналагічныя дакументы па якіх набылі сілу і павінны быць уведзеныя ў дзеянне ў першым паўгоддзі 2017 года: прыняты неабходныя нарматыўныя прававыя акты, створана і эксплуатуецца сістэма міждзяржаўнага абмену дадзенымі, распрацавана праграмнае забеспячэнне для рэалізацыі агульных працэсаў у інтэграцыйным сегменце Камісіі інтэграванай сістэмы.

Па стане на 1 сакавіка 2017 года Камісіяй зацверджаны тэхналагічныя дакументы для 31 агульнага працэсу з 75 запланаваных. У першым паўгоддзі 2017 года павінны быць уведзеныя ў дзеянне 10 агульных працэсаў, якія закранаюць фарміраванне, вядзенне і выкарыстанне агульных і адзіных рэестраў у асобных частках сферы мытні, медыцынскіх вырабаў, транспарту і фінансаў.