Вход
Беларусь і Кыргызстан здымаюць бар'еры ў сферы падаткаабкладання

Беларусь і Кыргызстан здымаюць бар'еры ў сферы падаткаабкладання

28.02.2017

Беларусь і Кыргызстан здымаюць бар'еры адносна ПДВ на некаторыя віды прадукцыі сельскай гаспадаркі і рыбаводства. Змяненне падаткаабкладання адбудзецца ў рамках работы па ліквідацыі перашкодаў для свабоднага перамяшчэння тавараў і паслуг на ўнутраных рынках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і недапушчэнні іх з'яўлення.

«Наладжванне канструктыўнай работы па ліквідацыі перашкод на ўнутраных рынках ЕАЭС, якую праводзяць дзяржавы Саюза разам з Еўразійскай эканамічнай камісіяй, безумоўна, набывае сістэмны характар, аб чым сведчаць меры, якія прымаюцца штомесяц краінамі ЕАЭС у гэтай сферы», – адзначыла член калегіі (міністр) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Карынэ Мінасян.

Беларусь паведаміла аб намеры скасаваць стаўку ПДВ у памеры 10% на рэалізацыю прадукцыі раслінаводства, пчалярства, жывёлагадоўлі і рыбаводства, вырабленай на тэрыторыі рэспублікі. Скасаванне прадугледжана з 1 ліпеня 2017 года прававым актам, які распрацоўваецца ў Мінску. Такім чынам, умовы падаткаабкладання ў Беларусі ў гэтай сферы стануць роўнымі для ўсіх рэзідэнтаў дзяржаў-членаў.

Кыргызстан з 1 красавіка 2017 года плануе скасаваць вызваленне ад выплаты ПДВ на муку, якая ўвозіцца ў краіну. У цяперашні час у парламент рэспублікі ўнесены адпаведны праект закона. Наяўнасць вызвалення ад выплаты ПДВ не ў поўнай меры адпавядала праву Саюза.

Згодна з Дагаворам аб Саюзе дзяржавы-члены ва ўзаемным гандлі спаганяюць падаткі, іншыя зборы і плацяжы такім чынам, каб на іх тэрыторыі падаткаабкладанне для тавараў з краін ЕАЭС было не менш спрыяльным, чым для аналагічных айчынных тавараў.

Уся інфармацыя аб знятых бар'ерах на сайце barriers.eaeunion.org