Вход
Міністр ЕЭК Карынэ Мінасян: «Мы павінны стаць не толькі спажыўцамі лічбавай эканомікі, але стваральнікамі і трымальнікамі глабальных канкурэнтаздольных лічбавых актываў»

Міністр ЕЭК Карынэ Мінасян: «Мы павінны стаць не толькі спажыўцамі лічбавай эканомікі, але стваральнікамі і трымальнікамі глабальных канкурэнтаздольных лічбавых актываў»

27.05.2016

25-26 мая ў Астане на пляцоўках Астанінскага эканамічнага форуму член Калегіі (Міністр) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях Еўразійскай эканамічнай камісіі Карынэ Мінасян абмеркавала з экспертамі глабальны лічбавы парадак дня: як у кантэксце сусветнай трансфармацыі, так і ў кантэксце доўгатэрміновай стратэгіі Рэспублікі Казахстан

25 мая Міністр ЕЭК у рамках круглага стала «Пабудова лічбавай будучыні: бачанне, глабальныя тэндэнцыі і магчымасці для супрацоўніцтва» прыняла ўдзел у абмеркаванні праграмы «ЛічбавыКазахстан-2020».

26 мая Карынэ Мінасян выступіла з дакладам «Лічбавыя дывідэнды: розныя кантэксты» на канферэнцыі «Пераадоленне лічбавага разрыву паміж людзьмі і краінамі».

У сваіх выступленнях Міністр ЕЭК падкрэсліла, што «лічбавая трансфармацы янепазбежная, і грамадзяне, бізнес, краіны і Еўразійск іэканамічны саюз у цэлым стаяць перад абліччам выклікаў лічбавай эпохі». Паводле яе слоў, «асноўным месцам зборкі дывідэндаў у лічбава йэканоміцы паступова становяцца лічбавыя платформы і вялікія дадзеныя аб спажыўцах і бізнесе». Як адзначыла Карынэ Мінасян, рух краін Саюза і прадпрымальніцкай суполкі па шляху лічбавай трансфармацыі павінен быць узгодненым. Найбольшы эфект магчымы толькі пры сумеснай рэалізацыі шэрагу праектаў.

Поўны тэкст выступлення Міністра ЕЭК «Лічбавыя дывідэнды: розныя кантэксты».