Вход
Міністр ЕЭК Карынэ Мінасян: «Па некаторых пазіцыях, нягледзячы на неспрыяльныя знешнія чыннікі, Арменія павялічыла экспарт у краіны ЕАЭС у разы»

Міністр ЕЭК Карынэ Мінасян: «Па некаторых пазіцыях, нягледзячы на неспрыяльныя знешнія чыннікі, Арменія павялічыла экспарт у краіны ЕАЭС у разы»

26.10.2015

23 кастрычніка ў Ерэване ў рамках III Міжнароднага форуму выпускнікоў МДзІМА Член Калегіі (Міністр) Еўразійскай эканамічнай камісіі Карынэ Мінасян расказала аб ролі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) у развіцці эканомік краін-удзельніц.


У форуме ўзялі ўдзел Прэзідэнт Рэспублікі Арменія Серж Саргсян, Міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў, акадэмік РАН, рэктар МДзІМА Анатоль Таркуноў, Міністр замежных спраў Рэспублікі Арменія Эдвард Налбандзян, прадстаўнікі дзяржаўных органаў іншых краін, у прыватнасці, Венгрыі, В’етнама, Кыргызстана, міжнародных арганізацый і экспертнай супольнасці.


У сваім выступленні Карынэ Мінасян адзначыла ролю рэгіяналізацыі ў глабальнай эканамічнай архітэктуры, якая становіцца аб’ектыўнай спробай знайсці новыя фарматы ўзаемадзеяння, якія спрыяюць эканамічнаму росту і развіццю. «Еўразійскі эканамічны саюз – адзін з праектаў на інтэграцыйнай мапе свету, асаблівасцю якога з’яўляецца агульнае гістарычнае мінулае, – сказала міністр ЕЭК. Прастора Саюза – гэта рынак з насельніцтвам больш за 180 млн. чалавек, які фактычна працуе па нормах і правілах СГА, і мае вы сокі патэнцыял росту ёмістасці. Чатыры з пяці краін Саюза з’яўляюцца членамі СГА. ЕАЭС зможа сфарміраваць уласныя інтэграцыйныя ўзоры, накіраваныя на фарміраванне супольнай будучыні».


Карынэ Мінасян нагадала, што Еўразійскі эканамічны саюз пачаў функцыянаваць у не самы спрыяльнай момант, у тым ліку ў сувязі цэнамі, якія склаліся на энерганосьбіты, сітуацыяй на валютным рынку. Але з іншага боку, паводле ацэнак большасці экспертаў, падзенне аб’ёмаў гандлю ў існых неспрыяльных умовах было б больш глыбокім, калі б не было Саюза. А па некаторых пазіцыях, нягледзячы ні на што, у Арменіі, напрыклад, павялічыўся экспарт у краіны ЕАЭС у разы.