Вход
Галоўныя санітарныя ўрачы краін ЕАЭС абмеркавалі падрыхтоўку комплекснага плана барацьбы з каранавірусам і крытэрыі выхаду з рэжыму абмежаванняў

Галоўныя санітарныя ўрачы краін ЕАЭС абмеркавалі падрыхтоўку комплекснага плана барацьбы з каранавірусам і крытэрыі выхаду з рэжыму абмежаванняў

26.05.2020

На адзінаццатым пасяджэнні Савета кіраўнікоў упаўнаважаных органаў у галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва дзяржаў ЕАЭС 25 мая члены Савета былі праінфармаваны, што праект Комплекснага плана мерапрыемстваў па прадухіленні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі COVID-19 і іншых інфекцыйных захворванняў на тэрыторыях дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза будзе разгледжаны на пасяджэнні Калегіі Камісіі 2 чэрвеня гэтага года з наступным разглядам Саветам Камісіі і зацвярджэннем Еўразійскім міжурадавым саветам.

 

Абмеркавана пытанне ўзаемадзеяння дзяржаў-членаў па папярэджанні распаўсюджвання COVID-19 на адзінай эпідэміялагічнай прасторы Саюза.

 

Адзначана, што Расійская Федэрацыя працягне працу па аказанні садзейнічання краінам Саюза, а таксама Рэспубліцы Таджыкістан і Рэспубліцы Узбекістан у процідзеянні каранавіруснай інфекцыі COVID-19. У бліжэйшыя два месяцы плануецца пастаўка больш за мільён тэст-сістэм дзяржаўнага навуковага цэнтра "Вектар" Расспажыўнагляду для дыягностыкі COVID-19.

 

Расспажыўнаглядам распрацаваны графік, у адпаведнасці з якім на сістэмным узроўні ў чэрвені гэтага года будуць праводзіцца вэбінары і відэакансультацыі па пытаннях процідзеяння каранавіруснай інфекцыі COVID-19 з удзелам прадстаўнікоў навуковых арганізацый Расійскай Федэрацыі.

 

У сувязі з мерапрыемствамі па паступовым выхадзе з рэжыму абмежаванняў, якія праводзяцца ў краінах, і актывізацыяй эканамічнай дзейнасці Камісія папрасіла упаўнаважаныя органы дзяржаў Саюза прадставіць прапановы па ўмовах і крытэрыях для аднаўлення авіяцыйных, чыгуначных і іншых відаў міжнародных зносін.

 

Даведка

Савет кіраўнікоў упаўнаважаных органаў у галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва дзяржаў-членаў ЕАЭС створаны рашэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета № 9 ад 31 мая 2016 года.​