Вход
Усталяваны пераходны перыяд для адаптацыі вытворцаў да новых патрабаванняў саюзнага тэхрэгламенту на харчовую прадукцыю

Усталяваны пераходны перыяд для адаптацыі вытворцаў да новых патрабаванняў саюзнага тэхрэгламенту на харчовую прадукцыю

26.05.2020

На пасяджэнні Калегіі ЕЭК прынята рашэнне «Аб парадку ўвядзення ў дзеянне змяненняў у тэхнічны рэгламент Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб бяспецы харчовай прадукцыі».

 

Рашэнне ўсталёўвае 12-месячны перыяд для адаптацыі прадпрымальнікаў да выканання новых нормаў тэхрэгламенту на харчовую прадукцыю з улікам Змяненняў № 1, якія ўступаюць у сілу з 11 ліпеня гэтага года, зацверджаных Рашэннем Савета Камісіі ў жніўні 2019 года.

 

У рамках пераходнага перыяду - да 11 ліпеня 2021 года - у Саюзе дапускаюцца вытворчасць і выпуск у абарачэнне харчовай прадукцыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі, усталяванымі да пачатку дзеяння Змяненняў № 1.

 

Пры гэтым абарот прадукцыі, выпушчанай у абарачэнне да дня заканчэння пераходнага перыяду, дапускаецца на працягу тэрміну яе прыдатнасці, вызначанага вытворцам. Усталяванне пераходнага перыяду зробіць пазітыўны ўплыў на ўмовы вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці. ​