Вход
У ЕЭК адбыліся кансультацыі аб спагнанні ПДВ пры ўвозе тавараў з краін Еўразійскага эканамічнага саюза ў Беларусь

У ЕЭК адбыліся кансультацыі аб спагнанні ПДВ пры ўвозе тавараў з краін Еўразійскага эканамічнага саюза ў Беларусь

25.10.2016

21 кастрычніка ў Дэпартаменце функцыянавання ўнутраных рынкаў Еўразійскай эканамічнай камісіі адбыліся кансультацыі па пытаннях, звязаных са спагнаннем падатку на дададзеную вартасць (ПДВ) пры ўвозе тавараў з краін Еўразійскага эканамічнага саюза ў Рэспубліку Беларусь. Кансультацыі адбыліся ў рэжыме відэаканферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў краін Саюза.

Цяпер у адпаведнасці з Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь устаноўлены розныя стаўкі ПДВ на шэраг тавараў унутранай вытворчасці (у прыватнасці, некаторую прадукцыю раслінаводства) і на аналагічныя тавары, якія імпартуюцца ў Беларусь.

Па выніках кансультацый бакі пагадзіліся, што ва ўзаемным гандлі пры імпарце Беларуссю тавараў павінна прымяняцца стаўка ПДВ у памеры, якi не перавышае стаўку ПДВ, якая прымяняецца пры рэалізацыі на тэрыторыі рэспублікі аналагічных тавараў