Вход
Міністр ЕЭК Нурлан Алдабергенаў на IX Астанінскім форуме выступіў з дакладам “Антыманапольнае рэгуляванне ў Еўразійскім эканамічным саюзе”

Міністр ЕЭК Нурлан Алдабергенаў на IX Астанінскім форуме выступіў з дакладам “Антыманапольнае рэгуляванне ў Еўразійскім эканамічным саюзе”

25.05.2016

25 мая на IX Астанінскім эканамічным форуме член Калегіі (Міністр) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Нурлан Алдабергенаў выступіў мадэратарам і асноўным дакладчыкам  падчас сесіі “Роля канкурэнтнай палітыкі ў інтэграцыйных працэсах”. Ён расказаў пра антыманапольнае рэгуляванне ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС).

У сесіі таксама прынялі ўдзел кіраўнікі антыманапольных органаў дзяржаў ЕАЭС і трэціх краін, а таксама кіраўнікі і прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў і бізнес-суполак дзяржаў ЕАЭС і трэціх краін.

Выступаючы з дакладам “Антыманапольнае рэгуляванне ў Еўразійскім эканамічным саюзе», Нурлан Алдабергенаў адзначыў, што Еўразійская эканамічная камісія пастаянна працуе над фармаваннем спрыяльных умоў для канкурэнцыі. Гэта служыць павелічэнню аб’ёмаў узаемнага гандлю паміж краінамі ЕАЭС.

У ходзе выступлення былі разгледжаны пытанні забеспячэння роўных умоў канкурэнцыі на трансгранічных таварных рынках ЕАЭС для казахстанскіх прадпрыемстваў, а таксама пытанні спынення злоўжыванняў даміноўным становішчам, нядобрасумленнай канкурэнцыі, антыканкурэнтныя пагадненні (картэлі).

Так, у афармленні цэтлікаў канцэнтраванага і згушчанага малака (“Казахстан”, “Атамекен”), вырабленага ў Беларусі, якое прадаецца ў Казахстане, выкарыстоўваюцца нацыянальны арнамент, выява юрты, словы і славесныя абазначэнні, якія асацыююцца ў спажыўцоў з Казахстанам. У Расіі вырабляецца локшына “Бешбармак”, па дызайне ўпакоўкі падобная да прадукцыі вядомага казахстанскага вытворцы.

У Беларусі – пернік з назвай “Тульскі”, карані якога гістарычна звязаныя з Расіяй. Такая блытаніна з назвамі здольная ўвесці пакупнікоў у зман адносна месца вытворчасці і вытворцы названай прадукцыі. Гэта можа разглядацца ў адпаведнасці з Дагаворам аб ЕАЭС як нядобрасумленная канкурэкцыя.

Акрамя таго, Камісіяй ва ўзаемадзеянні з антыманапольнымі органамі і органамі па абароне правоў спажыўцоў дзяржаў ЕАЭС разглядаецца пытанне аб наяўнасці на рынку расійскага інжэктаванага мяса птушкі з масай, павялічанай за кошт вады і харчовых фасфатаў. Разам з тым вытворцы далёка не заўсёды размяшчаюць на ўпакоўцы адпаведнай прадукцыі інфармацыю пра выкарыстанне харчовых фасфатаў. Спажыўцы, арыентуючыся на ніжэйшую цану інжэктаванай прадукцыі, купляюць яе, а продажы і канкурэнтаздольнасць мясцовых вытворцаў зніжаюцца.

Актуальнае і пытанне легалізацыі “паралельнага” імпарту. У выніку параўнання цэнаў вызначана, што кошт, напрыклад, лекавага сродку “Фосаванс” у Вялікабрытаніі ў два разы ніжэйшы, чым у Казахстане. Таксама камбайн мадэлі “John Deer w540” ў афіцыйных дылераў у Казахстане каштуе на 20 тыс. Еўра даражэй, чым у Расіі, і на 35 тыс. еўра даражэй, чым у Германіі. Для ўвядзення “паралельнага” імпарту спатрэбіцца ўнясенне змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС. Таму Камісія сумесна з урадамі дзяржаў ЕАЭС працуе над магчымасцю ўжывання міжнароднага прынцыпа вычарпання правоў у дачыненні да асобных відаў тавараў: медыцынскай тэхнікі, лекавых сродкаў, аўтамабільных запасных частак, электрычнай і бытавой тэхнікі, адзення, парфумерна-касметычнай прадукцыі і інш.

Такім чынам, на думку прадстаўнікоў ЕЭК, “паралельны” імпарт дазволіць значна знізіць цэны ў Казахстане і ў цэлым у краінах ЕАЭС на многія тавары, што імпартуюцца: на лекавыя сродкі – да 50%, парфюмерна-касметычную прадукцыю – да 300%, аўтамабільныя запчасткі – да 200%, адзенне – да 50%. Сёння Камісія сумесна з антыманапольнымі органамі дзяржаў ЕАЭС дамаглася прыкладна дзесяціразовага зніжэння кошту сотавай сувязі ў міжнародным роўмінгу на тэрыторыі ЕАЭС. Выгада для спажыўцоў дзяржаў ЕАЭС у роўмінгу на тэрыторыі ЕАЭС можа скласці да 7 млрд. тэнге ў год, у тым ліку для спажыўцоў Казахстана – да 3 млрд. тэнге. Зніжэнне кошту паслуг сувязі ў роўмінгу дазваляе развіваць эканамічную інтэграцыю, пашыраць сумесныя праекты ў розных галінах эканомікі, у тым ліку ў галіне турызму.

Член Камісіі (Міністр) ЕЭК Нурлан Алдабергенаў адзначыў, што праца ў гэтай сферы будзе працягнутая. Зараз вядзецца праца па стварэнні ўмоў для чарговага зніжэння ў 2017 годзе кошту паслуг галасавой сувязі ў роўмінгу, ліквідацыі дыскрымінацыйных умоў падчас далучэння і пропуску міжнароднага трафіку, а таксама па развіцці канкурэнцыі на трансгранічным рынку паслуг сотавай сувязі.

На Форуме абмеркаваныя пытанні антыканкурэнтных практык падчас заключэння дыстрыб’ютарскіх і дылерскіх пагадненняў на трансгранічных рынках ЕАЭС. Член Калегіі (Міністр) ЕЭК Нурлан Алдабергенаў расказаў аб працы Камісіі, якая праводзіцца сумесна з антыманапольнымі органамі дзяржаў ЕАЭС і прадстаўнікамі бізнес-суполак, і накіраваная на папярэджанне, выяўленне і спыненне нядобрасумленнай канкурэнцыі. Гэтыя дзеянні накіраваныя на стымуляванне добраахвотнай ліквідацыі антыканкурэнтных практык, укараненне кодэксаў добрасумленных паводзін удзельнікаў аўтамабільных, фармацэўтычных рынкаў, а таксама гандлёвых сетак у ЕАЭС.