Вход
Да канца 2017 года ў ЕАЭС павінна пачаць дзейнічаць сістэма міждзяржаўнага абмену дадзенымі з прымяненнем электроннага лічбавага подпісу

Да канца 2017 года ў ЕАЭС павінна пачаць дзейнічаць сістэма міждзяржаўнага абмену дадзенымі з прымяненнем электроннага лічбавага подпісу

25.04.2017

На пасяджэнні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) 24 красавіка ўзгоднены план мерапрыемстваў па рэалізацыі першага этапу Стратэгіі развіцця трансгранічнай прасторы даверу Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). 

«Гэта важная адпраўная кропка для фарміравання ў краінах ЕАЭС новай культуры абмену дадзенымі ў рэжыме рэальнага часу. Пераход да анлайн-сэрвісаў ва ўзаемаадносінах дзяржавы і грамадства, органаў улады і бізнесу краін ЕАЭС – надзённая неабходнасць. Стварэнне бяспечных з пункту гледжання кіберпагроз і эфектыўных інструментаў міждзяржаўнага электроннага ўзаемадзеяння – адна з ключавых задач ЕЭК», – сказала член Калегіі (міністр) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Карынэ Мінасян. 

Трансгранічная прастора даверу – гэта сукупнасць прававых, арганізацыйных і тэхнічных умоў, узгодненых дзяржавамі-членамі з мэтай забеспячэння даверу пры міждзяржаўным абмене дадзенымі і электроннымі дакументамі паміж упаўнаважанымі органамі.

Стратэгія вызначае асноўныя мэты, задачы і прынцыпы развіцця трансгранічнай прасторы даверу ў ЕАЭС для масавага выкарыстання электронных дакументаў, якія маюць юрыдычную сілу, і сэрвісаў пры міждзяржаўным інфармацыйным узаемадзеянні краін Саюза і Камісіі. Рэалізаваць cтратэгію мяркуецца на працягу васьмі гадоў у рамках трох этапаў.

Суб'ектамі электроннага ўзаемадзеяння на першым этапе стануць службовыя асобы і супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады краін ЕАЭС і ЕЭК.

Да канца года ў ЕАЭС павінна пачаць дзйнічаць сістэма міждзяржаўнага абмену дадзенымі з прымяненнем электроннага лічбавага подпісу.

Як адзначыла Карынэ Мінасян, «план мерапрыемстваў падрыхтаваны для рэалізацыі першага этапу стратэгіі. Яго прыярытэтам павінна стаць забеспячэнне магчымасці для ўсіх органаў дзяржаўнай улады краін ЕАЭС выкарыстоўваць пераважна электронныя дакументы, падпісаныя электроннымі лічбавымі подпісамі».  

У рамках рэалізацыі першага этапу стратэгіі могуць істотна падвысіцца аператыўнасць службовай перапіскі і рэалізацыя агульных працэсаў дзяржаў-членаў і органаў Саюза, у значнай ступені могуць быць зніжаны выдаткі па дастаўцы папяровых лістоў.

У другім паўгоддзі плануецца распрацаваць парадак узаемадзеяння бізнесу Саюза з органамі дзяржаўнай улады краін ЕАЭС і Еўразійскай эканамічнай камісіяй, так званую мадэль B2G. Дзякуючы гэтаму ў бізнесу з'явіцца магчымасць падаваць заяўкі на дзяржзакупкі, афармляць мытныя дэкларацыі ў электронным выглядзе і г.д.

Згодна з планам таксама намечана падрыхтоўка мерапрыемстваў па маштабаванні трансгранічнай прасторы даверу ў мэтах узаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі і дзяржавамі, якія не з'яўляюцца членамі ЕАЭС.

Усе мерапрыемствы ў рамках першага этапу павінны быць скончаны да канца гэтага года. 

Даведка
З боку Еўразійскай эканамічнай камісіі праведзены ўсе неабходныя мерапрыемствы па рэалізацыі інфармацыйнага ўзаемадзеяння з упаўнаважанымі органамі краін Саюза ў рамках агульных працэсаў, тэхналагічныя дакументы, па якіх набылі сілу і павінны быць уведзены ў дзеянне ў першым паўгоддзі 2017 года. 

У прыватнасці, прыняты неабходныя нарматыўныя прававыя акты, створана і эксплуатуецца сістэма міждзяржаўнага абмену дадзенымі, распрацавана праграмнае забеспячэнне для рэалізацыі агульных працэсаў у інтэграцыйным сегменце Камісіі інтэграванай сістэмы.

На 1 сакавіка 2017 года Камісіяй зацверджаны тэхналагічныя дакументы для 31 агульнага працэсу з 75 запланаваных. У першым паўгоддзі 2017 года павінны быць уведзены ў дзеянне 10 агульных працэсаў, якія закранаюць фарміраванне, вядзенне і выкарыстанне агульных і адзіных рэестраў у асобных сферах мытні, медыцынскіх вырабаў, транспарту і фінансаў.