Вход
Вынікі Савета ЕЭК

Вынікі Савета ЕЭК

24.12.2020

На пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі 23 снежня прыняты тэхнічны рэгламент ЕАЭС «Аб патрабаваннях да магістральных трубаправодаў для транспартавання вадкіх і газападобных вуглевадародаў». Прыняцце тэхрэгламенту забяспечыць функцыянаванне сістэм транспарціроўкі газу, нафты і нафтапрадуктаў, як гэта прадугледжана праграмамі па фарміраванні агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў Саюза. Дакумент уступіць у сілу 1 ліпеня 2021 года.

Савет ЕЭК прыняў рашэнне знізіць стаўку ўвазной мытнай пошліны ў дачыненні да асобных відаў штучных віскозных валокнаў з 5% да 0% на перыяд па 31 снежня 2021 года.​ Часовы характар дзеяння меры абумоўлены тым, што да 2022 года ў Саюзе плануецца арганізацыя ўласнай вытворчасці неабходных віскозных валокнаў. Рашэнне ўступае у сілу па заканчэнні 30 каляндарных дзён ад даты яго афіцыйнага апублікавання.

Члены Савета зацвердзілі парадак і формы ўзаемадзеяння ЕЭК і краін ЕАЭС для рэалізацыі пагаднення па пенсіённым забеспячэнні працоўных.​​ Дакумент рэгламентуе ўзаемадзеянне паміж органамі пенсіённага забеспячэння і аховы здароўя краін ЕАЭС і Камісіяй па пытаннях прызначэння і выплаты пенсій працоўным. Парадак рэгулюе механізм экспарту пенсіі з адной дзяржавы Саюза ў іншую, а таксама пытанні, якія тычацца медыцынскага агляду працоўных для мэт пенсіённага забеспячэння.

Для папярэджання дэфіцыту прадукцыі на агульным рынку і мінімізацыі наступстваў пандэміі для бізнесу Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі ўвёў спецыяльныя працэдуры ацэнкі адпаведнасці прадукцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе. ​Гэта часовыя меры, якія ўводзяцца тэрмінам на адзін год і прымяняюцца пры сертыфікацыі прадукцыі серыйнага выпуску.

Савет ЕЭК унёс змяненні ў Адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні, якія прад'яўляюцца да падкаранціннай прадукцыі і падкаранцінных аб'ектаў на мытнай мяжы і мытнай тэрыторыі ЕАЭС. У Адзіных патрабаваннях код ТН ЗЭД ЕАЭС 4404 10 000 0 заменены кодам 4404 10 000 у адпаведнасці з дэталізацыяй ТН ЗЭД ЕАЭС.

Акрамя таго, разгледжаны праект рашэння Еўразійскага міжурадавага савета «Аб зацвярджэнні Парадку каардынацыі і аналітычнага забеспячэння селекцыйна-племянной працы ў галіне племянной жывёлагадоўлі, якая праводзіцца ў дзяржавах-членах Еўразійскага эканамічнага саюза». Канчатковае рашэнне будуць прымаць прэм'ер-міністры краін Саюза.​​