Вход
Міністр ЕЭК Нурлан Алдабергенаў выступіў з дакладам на Юбілейным пасяджэнні Калегіі ФАС Расіі

Міністр ЕЭК Нурлан Алдабергенаў выступіў з дакладам на Юбілейным пасяджэнні Калегіі ФАС Расіі

24.09.2015

23 верасня член Калегіі (Міністр) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Нурлан Алдабергенаў выступіў з дакладам на юбілейным пасяджэнні Калегіі Федэральнай антыманапольнай службы – міжнароднай канферэнцыі «Тыдзень канкурэнцыі ў Расіі».


Адкрыў мерапрыемства Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін. У сваім выступленні ён падкрэсліў, што «эканамічная канкурэнцыя мае важнае, агульначалавечае, грамадскае, дзяржаўнае вымярэнне. Бо што такое канкурэнтныя рынкі? Гэта рынак, на якім спажывец, пакупнік можа выбраць прадукт ці паслугу больш высокай якасці і, што прынцыпова важна, па справядлівай цане».


У міжнароднай канферэнцыі ўзялі ўдзел член Савета ЕЭК, першы намеснік Старшыні Урада РФ Ігар Шувалаў, старшыня Выканаўчага камітэта – выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, Міністр РФ Міхаіл Абызаў, старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы РФ па эканамічнай палітыцы, інавацыйным развіцці і прадпрымальніцтве Анатоль Аксакаў, кіраўнік ФАС Расіі Ігар Арцем’еў, іншыя кіраўнікі органаў улады РФ, а таксама 18 замежных канкурэнтных ведамстваў, у тым ліку, Генеральны Дырэктар Федэральнага канкурэнтнага ведамства Аўстрыі Тэадор Танер, член Камісіі па абароне эканамічнай канкурэнцыі Бразіліі Марсіа дэ Алівейра Хуніёр, віцэ-міністр Дзяржаўнага гандлёва-прамысловага адміністрацыйнага ўпраўлення Кітайскай Народнай Рэспублікі Лю Юйцін, кіраўнік Камісіі па канкурэнцыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Тэмбінкосі Банакеле.


У сваім выступленні Нурлан Алдабергенаў падкрэсліў значны ўклад ФАС Расіі ў фарміраванне і развіццё канкурэнтнай палітыкі Еўразійскага эканамічнага саюза, распрацоўку нарматыўных прававых актаў ЕЭК, неабходных для кантролю выканання агульных правілаў канкурэнцыі на трансгранічных рынках, у тым ліку крытэрыяў аднясення рынку да трансгранічнага.


Міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК паведаміў, што завяршаецца імплементацыя норм Мадэльнага закона «Аб канкурэнцыі», зацверджанага кіраўнікамі дзяржаў Беларусі, Казахстана і Расіі, у нацыянальнае заканадаўства дзяржаў-членаў ЕАЭС, у тым ліку Кыргызскай Рэспублікі.


Прадстаўнік Камісіі праінфармаваў удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі аб тым, што па ініцыятыве ЕЭК і антыманапольных органаў аператары сотавай сувязі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) вядуць перамовы па змене міжаператарскаіх пагадненняў і зніжэння роўмінгавых тарыфаў унутры ЕАЭС. У выніку перамоваў з 16 верасня 2015 года ПАТ «Вымпелком» (Beeline) знізіла базавы тарыф на галасавыя паслугі ў роўмінгу ў Арменіі, Беларусі, Казахстане і Кыргызстане ў 6 разоў, г.зн. з 49 да 8 рублёў за хвіліну размовы.

Акрамя таго, Нурлан Алдабергенаў заявіў, што пераход на міжнародны прынцып вычарпання правоў на прасторы ЕАЭС дазволіць знізіць цэны па некаторых відах тавараў, у тым ліку на лекавыя сродкі, аўтамабільныя запчасткі і парфумерна-касметычную прадукцыю. Спікер ЕЭК мяркуе, што, у першую чаргу, варта ўжыць міжнародны прынцып вычарпання правоў у дачыненні да наступных груп тавараў: медыцынская тэхніка, лекавыя сродкі, станкі і абсталяванне, аўтамабільныя запасныя часткі, электрычная і бытавая тэхніка, прадметы адзення і прыналежнасці да адзення, парфюмерна-касметычная прадукцыя, цацкі, гульні і спартыўны інвентар.


Таксама Міністр ЕЭК паведаміў аб значнай розніцы ў тарыфах на авіяпералёты па маршрутах. Па словах Нурлана Алдабергенава, розніца ў кошце рэйсаў Масква – Астана, Масква – Караганда і Алматы – Казань дасягае 60%.


Нурлан Алдабергенаў нагадаў, што асноўнымі напрамкамі дзейнасці ЕЭК у сферы канкурэнцыі і антыманапольнага рэгулявання з’яўляюцца маніторынг стану канкурэнцыі і даследаванне таварных рынкаў, правядзенне расследаванняў і ўзбуджэнне спраў аб парушэнні правілаў канкурэнцыі, удасканаленне кантролю празрыстасці і справядлівасці ажыццяўлення дзяржаўных закупак, зніжэнне бар’ераў для трансгранічных дзяржаўных закупак у ЕАЭС, пераход на найноўшыя IT-тэхналогіі і гарманізацыя паказчыкаў статыстычнага назірання ў сферы дзяржзакупак.

На завяршэнне свайго дакладу прадстаўнік ЕЭК падзякаваў Федэральнай антыманапольнай службе за шчыльнае супрацоўніцтва і пажадаў поспехаў у фарміраванні ўзгодненага канкурэнтнага асяроддзя на тэрыторыі дзяржаў-членаў ЕАЭС.