Вход
Рабочы візіт Міхаіла Мясніковіча ў Рэспубліку Казахстан

Рабочы візіт Міхаіла Мясніковіча ў Рэспубліку Казахстан

24.02.2020

 

Старшыня Калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч правёў шэраг двухбаковых сустрэч у рамках рабочага візіту ў Казахстан, у тым ліку з Прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан Касымам-Жамартам Такаевым, з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Казахстан Аскарам Маміным, Старшынёй Сената Парламента Рэспублікі Казахстан Дарыгай Назарбаевай.

На сустрэчах абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі Стратэгічных накірункаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года, удасканалення адзінай базы тэхнічнага рэгулявання ў рамках ЕАЭС, а таксама захавання рэгламенту працы ЕЭК. Асаблівая ўвага нададзена ліквідацыі перашкод на ўнутраным рынку ЕАЭС.

Прэзідэнт Казахстана павіншаваў Міхаіла Мясніковіча з уступленнем на пасаду.

«У нас ніякіх сумненняў у тым, што Вы, выкарыстоўваючы свой багаты вопыт у якасці кіраўніка ўрада, кіраўніка парламента і прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі, выявіце ўсе свае веды і кампетэнцыі з тым, каб забяспечыць поспех дзейнасці гэтага вельмі важнага органа ў Еўразійскім эканамічным саюзе», – адзначыў Касым-Жамарт Такаеў.

                Міхаіл Мясніковіч падзякаваў Прэзідэнту за высокі давер, аказаны пры разглядзе яго кандыдатуры на пасаду Старшыні ЕЭК, а таксама распавёў аб прыярытэтах сваёй працы на дадзенай пасадзе.

                Нагадаем, што заўтра плануецца двухбаковая сустрэча Міхаіла Мясніковіча з Елбасы Нурсултанам Назарбаевым.​