Вход
ЕЭК апублікавала публічную справаздачу за чатыры гады сваёй дзейнасці

ЕЭК апублікавала публічную справаздачу за чатыры гады сваёй дзейнасці

24.02.2016

Еўразійская эканамічная камісія выпусціла публічную справаздачу аб працы Камісіі і Еўразійскага эканамічнага саюза за перыяд дзейнасці першага складу Калегіі ЕЭК у 2012-2015 гадах.

У справаздачы прадстаўленая інфармацыя аб развіцці інтэграцыйнага праекта на этапах Мытнага саюза (МС), Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) і Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). У ім адлюстраваныя місія і прынцыпы ЕАЭС, даецца ўяўленне пра эканамічную эфектыўнасць Саюза.

У аўтарскіх артыкулах Членаў Калегіі (Міністраў) ЕЭК прадстаўленыя вынікі дзейнасці Камісіі па асноўных напрамках працы. Міністры распавялі пра найбольш значныя, праблемныя і актуальныя аспекты развіцця інтэграцыі ў межах сваіх напрамкаў за чатыры гады працы. У артыкулах, у тым ліку, робіцца акцэнт на першых выніках далучэння Рэспублікі Арменія і Кыргызскай Рэспублікі да еўразійскага эканамічнага праекта.

Асобны раздзел прысвечаны ролі ЕАЭС на міжнароднай арэне, узаемадзеянню Саюза з трэцімі краінамі і міжнароднымі аб'яднаннямі. Прадстаўлены працэс распрацоўкі пагаднення пра зону свабоднага гандлю ЕАЭС і трэціх краін, а таксама пералічаныя дзяржавы і аб'яднанні, з якімі распрацоўваюцца перспектывы развіцця супрацоўніцтва. Сярод іх – Кітай, Ізраіль, Індыя, Егіпет, Рэспубліка Карэя, Манголія, АСЕАН, АТЭС, МЕРКАСУР, ЕС і іншыя. Асобна адзначаецца дасягнутае Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю ЕАЭС з В'етнамам.

Дзейнасць Камісіі нацэленая на стварэнне спрыяльных умоў для эфектыўнага ўзаемадзеяння прадстаўнікоў бізнес-суполак краін ЕАЭС. У справаздачы ўтрымліваецца інфармацыя аб узаемадзеянні ЕЭК і бізнес-суполак краін Саюза: прадстаўленыя дадзеныя аб працы ў фарматах Кансультатыўнага савета, Кансультатыўных камітэтаў, экспертных і рабочых груп.

Акрамя таго, у выданні разглядаюцца 16 канкрэтных гісторый поспеху кампаній, якія атрымалі магутны штуршок да развіцця ў сувязі з запускам інтэграцыйнага праекта – на этапе МС, АЭП і ЕАЭС. Свабода руху тавараў і капіталу забяспечыла гэтым кампаніям беспрэцэдэнтныя магчымасці развіцця вытворчых магутнасцяў, выхад на новыя рынкі краін Саюза.

Асноўны прынцып працы Камісіі – забеспячэнне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, раўнапраўя і ўліку нацыянальных інтарэсаў. Гэта, у прыватнасці, пацвярджаецца існымі працэдурамі падрыхтоўкі нарматыўна-прававой базы Саюза, навочна апісанымі ў справаздачы.

Цягам першага этапу працы Камісіі падчас пасяджэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета было прынята больш за 120 дакументаў і больш за 1600 на ўзроўні Савета і Калегіі ЕЭК.

У справаздачы таксама прадстаўленыя перспектывы развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі.

Адна з асноўных мэтаў ЕАЭС – фармаванне адзінага рынку тавараў, паслуг, капіталу і працоўных рэсурсаў Саюза. Доўгатэрміновае развіццё Саюза павінна спрыяць удасканаленні структуры эканомік дзяржаў-членаў дзякуючы стварэнню ў выніку інтэграцыі новых сегментаў рынку.