Вход
ЕЭК прапануе ўкараніць міжведамасныя электронныя сэрвісы для ўдасканалення сістэмы спагнання ПДВ

ЕЭК прапануе ўкараніць міжведамасныя электронныя сэрвісы для ўдасканалення сістэмы спагнання ПДВ

512A0355.jpg
22.11.2019

Аб гэтым заявіў член Калегіі (міністр) па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Цімур Жаксылыкаў на пасяджэнні Каардынацыйнага савета кіраўнікоў падатковых службаў дзяржаў-удзельніц СНД (КСКПС) у Маскве.

Удзельнікі сесіі «Ўплыў лічбавай эканомікі на развіццё сістэмы падаткаабкладання» абмеркавалі пытанні выкарыстання патэнцыялу лічбавай трансфармацыі на прасторы ЕАЭС, магчымасці цыфравізацыі падатковага адміністравання, а таксама сусветныя перспектывы аптымізацыі працэсу выплаты падаткаў.

Па словах Цімура Жаксылыкава, бізнес краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) сутыкаецца з цяжкасцямі, звязанымі са спагнаннем ПДВ.  Для іх вырашэння Камісія прапануе ўдасканальваць сістэму спагнання ПДВ ва ўзаемным гандлі з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій.

«У першую чаргу, неабходна павышаць аператыўнасць узаемадзеяння падатковых органаў, у тым ліку, з мытнымі службамі, нацыянальнымі (цэнтральнымі) банкамі і іншымі ўпаўнаважанымі органамі дзяржаў Саюза, – падкрэсліў Цімур Жаксылыкаў. – Дасягнуць гэтых мэт можна за кошт укаранення інтэграваных міжведамасных электронных сэрвісаў, якія дазваляюць падаткаплацельшчыку-экспарцёру атрымліваць інфармацыю аб дакументах, неабходных для выплаты падаткаў».

Удзельнікі сесіі адзначылі асноўныя трэнды цыфравізацыі ў падатковым адміністраванні:  ідэнтыфікацыя ўдзельнікаў ЗЭД, укараненне электронных суправаджальных дакументаў і іх узаемнага прызнання ў дзяржавах ЕАЭС, спрашчэнне адміністравання праз мадэрнізацыю электронных сэрвісаў падатковых органаў, удасканаленне інфармацыйнага абмену паміж імі праз агульную інфармацыйную сістэму, фарміраванне канцэптуальных падыходаў падаткаабкладання электроннага гандлю.

Асноўным тэзісам стала аб'яднанне міжнародных намаганняў для барацьбы з ухіленнем ад выплаты падаткаў і ўзмацнення магчымасцяў падатковых адміністрацый краін.  Таксама адзначаўся вялікі прарыў у тэхналагічных рашэннях, якія выкарыстоўваюцца ў працы падатковых органаў.

«Усе лічбавыя інавацыі, якія мы ўкараняем у сферы падатковага адміністравання, дапамогуць пазбегнуць ухілення ад выплаты падаткаў і прывядуць да стварэння празрыстай і адкрытай падатковай сістэмы ў ЕАЭС.  Менавіта аб'яднаўшы намаганні падатковых службаў, можна дасягнуць вялікіх эканамічных вынікаў», – заявіў Цімур Жаксылыкаў.

У пасяджэнні таксама прынялі ўдзел кіраўнік Федэральнай падатковай службы Міхаіл Мішусцін, прадстаўнікі фінансавых ведамстваў, міжнародных арганізацый, у тым ліку Сусветнай гандлёвай арганізацыі, Сусветнага банка, Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), Міжнароднай арганізацыі падатковых адміністрацый (IOTA).  Падчас сустрэч бакі абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва гэтых арганізацый з Камісіяй па пытаннях падатковай палітыкі і падатковага адміністравання.​