Вход
Краіны ЕАЭС фарміруюць першыя еўразійскія кампаніі

Краіны ЕАЭС фарміруюць першыя еўразійскія кампаніі

22.11.2019

22 лістапада ў Маскве адбылася прэзентацыя новай лінейкі ліфтавага абсталявання расійска-беларускага прадпрыемства ТАА «ВА «МЛМ Паветратэхніка».

Сёння стаіць задача па фарміраванні еўразійскіх кампаній, і гэта прадпрыемства з'яўляецца адным з першых.

У прэзентацыі прынялі ўдзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Уладзімір Сямашка, намеснік дырэктара Дэпартамента прамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі Аляксандр Гатоўскі.

Нагадаем, што на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета 9 жніўня бягучага года ЕМПС даручыў Камісіі сумесна з урадамі краін Саюза прааналізаваць магчымасці гарманізацыі норм карпаратыўнага права для ўвядзення арганізацыйна-прававой формы «еўразійская кампанія». Камісія ўжо вывучыла вопыт Еўрапейскага саюза і так званых еўрапейскіх кампаній. Вынікі аналізу паказалі, што выкарыстанне вопыту ЕС па фарміраванні наднацыянальнай сістэмы карпаратыўнага права ў рамках Саюза стане лагічным працягам еўразійскай эканамічнай інтэграцыі.

Такая форма створыць спрыяльныя ўмовы для ўключэння вытворцаў у міжнародныя кааперацыйныя ланцужкі, аблегчыць доступ на знешнія рынкі і паспрыяе пазіцыянаванню кампаніі Саюза на сусветных рынках. Акрамя гэтага, для асобных сектараў эканомікі гэта можа стаць стымулам істотнага паглыблення інтэграцыі і ліквідацыі перашкод на ўнутраным рынку Саюза.