Вход
ЕЭК падрыхтавала агляд падатковых сістэм дзяржаў ЕАЭС

ЕЭК падрыхтавала агляд падатковых сістэм дзяржаў ЕАЭС

обзор.jpg
22.10.2019

Дэпартамент фінансавай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) прадставіў даклад «Агляд падатковых сістэм дзяржаў-членаў ЕАЭС». У аглядзе разглядаюцца змяненні нацыянальнага заканадаўства дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС): Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі. Акрамя таго, аналізуецца стан іх падатковых сістэм, прыводзяцца стаўкі асноўных падаткаў і іншыя інфармацыйна-даведачныя матэрыялы.

У звароце да чытачоў член Калегіі (міністр) па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Цімур Жаксылыкаў адзначыў, што падатковае заканадаўства - гэта сфера права, нормы якога пастаянна ўдасканальваюцца, пры гэтым Камісія праводзіць маніторынг змяненняў заканадаўства дзяржаў-членаў у гэтай сферы і разглядае актуальныя пытанні.

«Дагавор аб ЕАЭС пазначыў асноўныя прынцыпы ўскоснага падаткаабкладання: нацыянальны рэжым у сферы ўскосных падаткаў, гарманізацыя ставак акцызаў на асобныя найбольш адчувальныя тавары, удасканаленне адміністравання ўскосных падаткаў, абкладанне ПДВ гандлю таварамі па прынцыпе краіны прызначэння, а таксама па месцы рэалізацыі працы і паслуг, - адзначае Цімур Жаксылыкаў. - Калі казаць пра падатковую гарманізацыі ў ЕАЭС, дык варта адзначыць значны прагрэс у пытаннях унiфiкацыi падыходаў да ўскоснага падаткаабкладання. Розныя стаўкі ПДВ у краінах тлумачацца, перш за ўсё, адрозненнямі эканамічных сістэм (суадносінамі кан'юнктурным (сыравінным) і структурным (прамысловым) складнікам), а таксама эканамічнымі рэформамі, якія праводзяцца. Вельмі важна пры гэтым адзначыць наяўнасць падатковага суверэнітэту дзяржаў-членаў». 

На думку Цімура Жаксылыкава, найважнейшая задача Еўразійскай эканамічнай камісіі ў сферы абмену інфармацыяй - наладзіць эфектыўны абмен, стварыць магчымасці для хутчэйшага пераводу ўсіх патокаў у анлайн-рэжым. 

«Акрамя паляпшэння электроннага абмену інфармацыяй паміж падатковымі органамі, неабходна далейшае развіццё сэрвісных функцый падатковых органаў, актыўнае ўкараненне, напрыклад, анлайн-праверкі статусу заяў аб увозе тавараў і выплаце ўскосных падаткаў. Усе гэтыя дзеянні накіраваны на паляпшэнне ўмоў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці», - падкрэслівае міністр ЕЭК.

Пры падрыхтоўцы выдання выкарыстоўваліся статыстычныя і аналітычныя дадзеныя, аналізаваўся ўвесь аб'ём нарматыўнай прававой базы краін ЕАЭС у падатковай сферы, а таксама разглядаліся канкрэтныя сітуацыі, якія ўзнікаюць падчас узаемнага гандлю ў рамках ЕАЭС.

 

Агляд ўключае шэраг практычных пытанняў, якія могуць прадстаўляць цікавасць для спецыялістаў розных сфер бізнесу, работнікаў, якія праходзяць перападрыхтоўку або павышэнне кваліфікацыі.

Таксама агляд будзе карысны студэнтам і даследчыкам, якія пачынаюць вывучэнне асаблівасцяў падаткаабкладання пры вядзенні арганізацыямі знешнеэканамічнай дзейнасці.

У выданне ўключаны вытрымкі з Дагавора аб ЕАЭС (раздзел XVII «Падаткі і падаткаабкладанне»), Дадатак №18 да яго - «Пратакол аб парадку збірання ўскосных падаткаў і механізме кантролю за іх выплатай пры экспарце і імпарце тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг».