Вход
У ЕАЭС фарміруюцца эфектыўныя інструменты абароны інтэлектуальнай уласнасці

У ЕАЭС фарміруюцца эфектыўныя інструменты абароны інтэлектуальнай уласнасці

20191107214334.jpg
21.12.2020

Аб выніках працы Еўразійскай эканамічнай камісіі ў галіне фарміравання права Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы інтэлектуальнай уласнасці расказаў член Калегіі (міністр) па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Цімур Жаксылыкаў на VIII Міжнародным форуме «Антыкантрафакт-2020».

Арганізатарамі форуму выступілі Еўразійская эканамічная камісія, Урад Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці і Міжнародная асацыяцыя «Антыкантрафакт».

Міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Цімур Жаксылыкаў, выступаючы на пленарнай сесіі форуму, падкрэсліў, што знакавай падзеяй гэтага года ў галіне фарміравання права Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы інтэлектуальнай уласнасці стала падпісанне Дагавора аб таварных знаках у ЕАЭС. Завяршаецца праца над інструкцыяй да дагавора, якая ўстанаўлівае правілы падачы заявак на рэгістрацыю таварных знакаў Саюза, а таксама парадак іх разгляду і спосабы рэгістрацыі.

«Для забеспячэння абароны «брэндаў» і свабоды перамяшчэння тавараў на тэрыторыі ЕАЭС найбольш проста і эфектыўна будзе ўключыць у Адзіны мытны рэестр таварны знак Саюза, зарэгістраваны ў рамках новай рэгіянальнай сістэмы рэгістрацыі шляхам падачы адной заяўкі ў любы з патэнтавых ведамстваў дзяржаў-членаў», – адзначыў Цімур Жаксылыкаў.

Міністр ЕЭК упэўнены, што комплекснае выкарыстанне інструментаў, прадугледжаных правам Саюза, дасць магчымасць забяспечыць высокі ўзровень абароны правоў праваўладальнікаў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці мытнымі органамі пры перамяшчэнні тавараў праз мытную мяжу Саюза і гарантуе эфектыўнае выяўленне і спыненне выпадкаў нядобрасумленнай канкурэнцыі.

Асаблівая ўвага ў дакладзе была нададзена Інтэрнэт-гандлю, значэнне якога ўзрасло ва ўмовах пандэміі. «Пры такім значным росце аб'ёмаў электроннага гандлю павялічваецца і доля кантрафактных тавараў на спажывецкім рынку», – канстатаваў міністр эканамічнага блока Камісіі. – Адным з найважнейшых пытанняў рэгулявання электроннага гандлю з'яўляецца пытанне забеспячэння правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці як у рамках куплі-продажу тавараў, так і ў рамках іх увозу».

Калегія Камісіі ў лістападзе бягучага года прыняла рэкамендацыю «Аб асноўных падыходах пры ажыццяўленні дзейнасці па абароне правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў інфармацыйна-тэлекамунікацыйнай сетцы «Інтэрнэт» у дзяржавах-членах Еўразійскага эканамічнага саюза», – рэзюмаваў Цімур Жаксылыкаў. Прыняцце рэкамендацыі стала першым этапам фарміравання Еўразійскага механізму барацьбы з парушэннямі правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў сетцы Інтэрнэт.

Даведка

Міжнародны форум «Антыкантрафакт» – найбуйнейшая міжнародная пляцоўка для канструктыўнага дыялогу прадстаўнікоў улады, бізнесу, навукі, праваўладальнікаў, вытворцаў, аўтараў і грамадскасці, на якой абмяркоўваюцца і выпрацоўваюцца прапановы па павышэнні эфектыўнасці барацьбы з распаўсюджваннем кантрафактнай прадукцыі, абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці і фарміраванні цывілізаванага рынку тавараў і паслуг, перш за ўсё, у дзяржавах-членах ЕАЭС.

Згодна з распараджэннем Еўразійскага міжурадавага савета ад 7 сакавіка 2017 г. № 3, форум праводзіцца штогод на ратацыйнай аснове ў той краіне, якая ў бягучым годзе старшынствуе ў ЕМУС.

У 2021 годзе IX Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2021» пройдзе ў Рэспубліцы Казахстан.​