Вход
Прадстаўнікі бізнесу Беларусі азнаёміліся з правапрымяняльнай практыкай ЕЭК па абароне канкурэнцыі

Прадстаўнікі бізнесу Беларусі азнаёміліся з правапрымяняльнай практыкай ЕЭК па абароне канкурэнцыі

21.08.2019

19 жніўня ў Брэсце адбылося першае з трох выязных пасяджэнняў Грамадскай прыёмнай блока па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК), запланаваных да 22 жніўня ў Рэспубліцы Беларусь. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі больш за 70 прадпрыемстваў і органаў улады.

Грамадскія прыёмныя – новы фармат узаемадзеяння з бізнесам. Тут прадпрымальнікі напрамую могуць задаць свае пытанні, атрымаць кансультацыі па правілах вядзення бізнесу на трансгранічных рынках, скласці з улікам усіх патрабаванняў заяву ў Камісію.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі бізнес-супольнасці і органаў выканаўчай улады.

Удзельнікі азнаёміліся з правапрымяняльнай практыкай Камісіі па абароне канкурэнцыі, з заканадаўчымі нормамі Дагавора аб ЕАЭС, уключаючы патрабаванні да заяваў, якія падаюцца ў ЕЭК, аб парушэнні правілаў канкурэнцыі на трансгранічных рынках Саюза. Эксперты блока таксама растлумачылі асноўныя забароны і штрафныя санкцыі, прадугледжаныя за парушэнні агульных правілаў канкурэнцыі на трансгранічных рынках Саюза.

Па словах дырэктара Дэпартамента канкурэнтнай палітыкі і палітыкі ў галіне дзяржаўных закупак ЕЭК Аліі Джумабаевай, большая частка скаргаў паступае ад суб'ектаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі. «Гаворка ідзе аб парушэнні агульных прынцыпаў і правілаў канкурэнцыі, калі абмяжоўваюцца правы суб'ектаў або ідзе злоўжыванне дамінуючым становішчам, альбо нядобрасумленная канкурэнцыя. Суб'екты гаспадарання могуць звярнуцца да нас са скаргай, Камісія будзе разглядаць падобныя справы, і, калі будзе выяўлена парушэнне, вінаватым пагражаюць вельмі вялікія штрафы», - адзначыла прадстаўнік ЕЭК.

У мерапрыемстве ад Камісіі прынялі ўдзел прадстаўнікі Дэпартамента санітарных, фітасанітарных і ветэрынарных мер, а таксама Дэпартамента транспарту і інфраструктуры ЕЭК.

У другой частцы пасяджэння эксперты ЕЭК правялі індывідуальныя кансультацыі з прадпрымальнікамі.​