Вход
Тыгран Саркісян уручыў Аляксандру Шохіну медаль «За ўклад у развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза»

Тыгран Саркісян уручыў Аляксандру Шохіну медаль «За ўклад у развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза»

26.11.2019

 25 лістапада ў Маскве Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыгран Саркісян уручыў прэзідэнту Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандру Шохіну медаль «За ўклад у развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза». Тыгран Саркісян адзначыў, што Аляксандр Шохін праводзіць вялікую працу, вынікі якой маюць важнае значэнне для паляпшэння дзелавога асяроддзя у Саюзе, актыўна ўдзельнічае ў працы Дзелавога савета ЕАЭС, спрыяючы аб'яднанню намаганняў прадпрымальнікаў краін Саюза. «Як прэзідэнт РСПП Вы зрабілі прыярытэтным у Вашай дзейнасці павышэнне статусу еўразійскага бізнесу на глабальных рынках», – падкрэсліў Старшыня Калегіі ЕЭК.

 Даведка

Медаль «За ўклад у развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза» зацверджаны Рашэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ад 6 снежня 2018 года № 28 у мэтах заахвочвання грамадзян дзяржаў-членаў, а таксама грамадзян трэціх краін, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё ЕАЭС.