Член Калегіі
(міністр) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных
тэхналогіях Еўразійскай эканамічнай камісіі Гегам Варданян паведаміў аб гэтым,
выступаючы на пленарнай дыскусіі «Лічбавыя транспартныя калідоры» ХIV
Міжнароднага форуму ў рамках «Транспартнага тыдня – 2020» у Маскве. Арганізатарам мерапрыемства выступіла
Міністэрства транспарту Расійскай Федэрацыі.
«Мы
зараз знаходзімся на пачатковым этапе рэалізацыі праекта «Лічбавыя транспартныя
калідоры ЕАЭС». Разам з краінамі-членамі
актыўна фарміруем пералік прыярытэтных сэрвісаў, пасля чаго будуць ухвалены
механізмы рэалізацыі праекта, а таксама ўзгоднены неабходныя нарматыўныя
прававыя акты для далейшай рэалізацыі», – распавёў Гегам Варданян. Паводле ацэнак экспертаў, якія праводзілі
навукова-даследчую работу па праекце, на прасторы Саюза ў будучыні могуць
з'явіцца больш за сто такіх сэрвісаў.
Міністр ЕЭК
падкрэсліў, што пры рэалізацыі пераліку прыярытэтных сэрвісаў для экасістэм
ЛТК, забеспячэнне лічбавага суверэнітэту – важны складальнік нацыянальнай
бяспекі любой дзяржавы Еўразійскага эканамічнага саюза.
Па словах міністра
ЕЭК, у Камісіі выпрацаваны механізм, які эфектыўна апрабаваны на адным з
лічбавых праектаў Саюза. Гаворка ідзе аб
платформе, якая ўяўляе сабой размеркаваную сістэму ў краінах. Гэтае тэхнічнае рашэнне апынулася ўдалым, і
яго можна прымяніць на іншых аналагічных праектах «пяцёркі».
Нагадаем, лічбавыя
транспартныя калідоры – адзін з прыярытэтаў рэалізацыі лічбавага парадку ЕАЭС,
што адлюстравана ў рашэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ад 11
кастрычніка 2017 г. № 12. Экасістэма
лічбавых транспартных калідораў – адкрытае, лічбавае асяроддзе абмену
лагістычнай інфармацыяй, якое ўключае ў сябе вялікую колькасць лічбавых
платформ і інфармацыйных сістэм, уладальнікамі і (або) аператарамі якіх могуць
з'яўляцца як бізнес, так і органы дзяржаўнай улады. Экасістэма інтэгруе інфармацыю аб
транспартных сродках, экіпажы, грузах, дазваленчых і суправаджальных дакументах
на ўсіх этапах перавозкі, тэхналагічных аперацыях.
Рэалізацыя праекту
дапаможа вырашыць адразу некалькі важных задач.
У тым ліку пазбавіцца ад папяровага суправаджэння
транспартна-лагістычных аперацый і цалкам перайсці на электронны абмен данымі;
стварыць адзіныя стандарты для транспартна-лагістычных сэрвісаў; перайсці на
скразную інтэграваную сістэму нагляду, заснаваную на аналізе даных, якая знімае
з перавозчыкаў вялікую долю адміністрацыйнай нагрузкі.
Даведка
«Транспартны
тыдзень» – штогадовая дзелавая падзея, якая праводзіцца ў адпаведнасці з
распараджэннем Урада Расійскай Федэрацыі і ўключае ў сябе серыю
агульнарасійскіх і міжнародных мерапрыемстваў па праблематыцы транспарту.
Праводзіцца на працягу чатырнаццаці гадоў Міністэрствам транспарту Расіі для
адкрытага абмеркавання найбольш актуальных транспартных пытанняў і ўмацавання
ўзаемаразумення паміж прадстаўнікамі дзяржаўнай улады і бізнес-супольнасці