Вход
Па выніках 2018 года агульны рынак прамысловай прадукцыі ЕАЭС працягнуў рост, як у фізічным, так і ў вартасным вымярэнні – на 6,2% і 2,2%

Па выніках 2018 года агульны рынак прамысловай прадукцыі ЕАЭС працягнуў рост, як у фізічным, так і ў вартасным вымярэнні – на 6,2% і 2,2%

20.11.2019

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) 19 лістапада разгледзела пытанні ў сферах функцыянавання ўнутранага рынку, цыфравізацыі эканомік краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), транспарту, тэхнічнага і мытнага рэгулявання, прамысловасці і шэрагу іншых. 

Калегія ЕЭК ухваліла даклад аб выніках маніторынгу рынку прамысловай прадукцыі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

Падрыхтоўка такога дакладу прадугледжана ключавым стратэгічным дакументам у сферы прамысловасці – Асноўнымі накірункамі прамысловага супрацоўніцтва ў рамках Саюза.

Даклад змяшчае комплексны аналіз параметраў рынку прамысловай прадукцыі Саюза, які ўключае ў сябе супастаўленне вытворчасці, знешняга і ўзаемнага гандлю прамысловымі таварамі ў галіновым і краінавым разрэзах.

Таксама ў дакуменце адлюстраваны вынікі дэталёвага аналізу кааперацыйных паставак, які праводзіцца прамысловым блокам Камісіі, як паміж дзяржавамі-членамі, так і ў гандлі з трэцімі краінамі.

Па выніках 2018 года агульны рынак прамысловай прадукцыі Саюза працягнуў рост, як у фізічным, так і ў вартасным вымярэнні – на 6,2% і 2,2% адпаведна.

Пры гэтым з 2015 года працягваецца паступовае зніжэнне прысутнасці на рынку Саюза імпартнай прамысловай прадукцыі за кошт росту паставак вытворцамі на свае нацыянальныя рынкі, а таксама ў рамках узаемнага гандлю паміж дзяржавамі-членамі.  Гэта акалічнасць сведчыць аб выніковасці краінамі Саюза праграм імпартазамяшчэння.

Інтэграцыйныя працэсы ў рамках Саюза аказваюць пазітыўны ўплыў на развіццё прамысловай кааперацыі паміж дзяржавамі-членамі, у выніку чаго у 2018 годзе рост кааперацыйных паставак у ЕАЭС апярэджваў тэмпы нарошчвання прамысловай вытворчасці.

Такім чынам, у 2018 годзе вартасны аб'ём кааперацыйных паставак паміж дзяржавамі-членамі ў апрацоўчай прамысловасці павялічыўся на 8,8%, у той час як аб'ём прамысловай вытворчасці – на 6,6%.

У мэтах забеспячэння каардынацыі намаганняў, накіраваных на стымуляванне вытворчасці на тэрыторыі ЕАЭС інавацыйнай, канкурэнтаздольнай і запатрабаванай на рынку Саюза прамысловай прадукцыі, у дакладзе прадстаўлены аналіз рынку на ўзроўні 6-знакавых таварных пазіцый.  Ён дазволіць дзяржаўным органам краін Саюза, а таксама вытворцам і спажыўцам з краін ЕАЭС атрымаць інфармацыю аб патрэбах і вытворчых магчымасцях партнёраў па інтэграцыйным аб'яднанні і, акрамя таго, дапаможа ў пошуку партнёраў для развіцця вытворчай кааперацыі.

Калегія ЕЭК прыняла актуалізаваныя пералікі стандартаў да тэхрэгламенту «Аб бяспецы мяса і мясной прадукцыі» (ТР МС 034/2013). 

Пералікі стандартаў падрыхтаваны ЕЭК на падставе прапаноў дзяржаў Саюза, а таксама з улікам стандартаў і атэставаных методык, уключаных у зацверджаны Рашэннем Калегіі ЕЭК № 28 пералік ветэрынарных лекавых сродкаў, рэшткі якіх могуць змяшчацца ў неперапрацаванай прадукцыі.

У прыватнасці, у пералік упершыню ўключаны 20 міждзяржаўных стандартаў для 70 прыдуманых назваў мясной прадукцыі, якія не з'яўляюцца аб'ектамі інтэлектуальнай уласнасці, напрыклад, «Доктарская», «Аматарская», «Браўншвейгская» і іншыя.

Рашэнне ўступае ў сілу з 1 чэрвеня 2020 года ад даты афіцыйнага апублікавання. 

Калегія ЕЭК прыняла пералікі стандартаў да тэхрэгламенту ЕАЭС «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» (ТР ЕАЭС 043/2017).

Адпаведны тэхрэгламент уступае ў сілу з 1 студзеня 2020 года.  Пералікі стандартаў неабходны для правядзення даследаванняў і вымярэнняў пры ацэнцы адпаведнасці аб'ектаў тэхнічнага рэгулявання патрабаванням тэхрэгламенту.

Рашэнне ЕЭК прадугледжвае ўключэнне ў пералікі стандартаў міждзяржаўных стандартаў, а таксама дзяржаўных стандартаў Рэспублікі Беларусь, нацыянальных стандартаў Рэспублікі Казахстан і нацыянальных стандартаў Расійскай Федэрацыі. ​