Вход
Міністр ЕЭК Гегам Варданян: «Зроблены важны крок да функцыянавання агульнага рынку ювелірных вырабаў»

Міністр ЕЭК Гегам Варданян: «Зроблены важны крок да функцыянавання агульнага рынку ювелірных вырабаў»

20.01.2021

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі ўхваліла патрабаванні да апрабавання, аналізу і клеймавання ювелірных вырабаў і зацвердзіла пералік парушэнняў пры вытворчасці ювелірных вырабаў, якія перамяшчаюцца ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.


«Прынятыя дакументы дазволяць стварыць спрыяльныя ўмовы ва ўзаемным гандлі ювелірнай прадукцыяй, што з'яўляецца важным складнікам для бізнесу, а спажыўцам стане больш бяспечна набываць прадукцыю
, – сказаў міністр па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, ІКТ ЕЭК Гегам Варданян. – Гэта крок у напрамку лепшых сусветных практык у гэтай сферы, у тым ліку пазначаных у Пагадненні аб асаблівасцях ажыццяўлення аперацый з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі ў рамках ЕАЭС ад 22 лістапада 2019 года».



Такім чынам, Камісія аператыўна стварае неабходныя ўмовы для ўзаемнага прызнання прабірных клеймаў ва ўзаемным гандлі ювелірнымі вырабамі на ўнутраным рынку еўразійскага інтэграцыйнага аб'яднання.

Калегія Камісіі зацвердзіла пералік парушэнняў патрабаванняў да вытворчасці ювелірных і іншых вырабаў, перамешчаных з адной дзяржавы-члена ў іншую, накіраваны на абарону добрасумленных суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці.  Дакумент дазволіць вызначыць мінімальныя неабходныя ўмовы для правядзення адпаведных праверачных мерапрыемстваў у дачыненні да тых ювелірных і іншых вырабаў, якія будуць перамешчаны ў Саюзе з парушэннямі. З прыняццем дакумента ўпаўнаважаныя органы дзяржаў-членаў будуць абменьвацца паміж сабой інфармацыяй аб парушэннях пры трансгранічным гандлі ў мэтах прымянення неабходных мер па іх ліквідацыі ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам.


Нагадаем, што Пагадненне аб асаблівасцях ажыццяўлення аперацый з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза ад 22 лістапада 2019 года ўжо ратыфікавалі Расія, Беларусь і Арменія.


Даведка:


Ухваленыя Калегіяй Камісіі патрабаванні да апрабавання, аналізу і клеймавання ювелірных вырабаў дазволяць устанавіць парадак правядзення прабірных работ прабірнымі інспекцыямі дзяржаў-членаў. Яны вызначаюць абавязковыя элементы прабірных клеймаў і проб, якія выкарыстоўваюцца ў Саюзе, параметры іх нанясення на ювелірныя і іншыя вырабы, у тым ліку ўстанаўліваюць агульныя патрабаванні да апрабавання на прабірным камені і г.д.​