Вход
ЕЭК і Асацыяцыя цэнтральных дэпазітарыяў Еўразіі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

ЕЭК і Асацыяцыя цэнтральных дэпазітарыяў Еўразіі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

IMG_5255.jpg
19.11.2019

14 лістапада ў штаб-кватэры Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) у Маскве Кансультатыўны камітэт па фінансавых рынках пры Калегіі ЕЭК і Асацыяцыя цэнтральных дэпазітарыяў Еўразіі (АЦДЕ) заключылі мемарандум аб супрацоўніцтве. З боку ЕЭК мемарандум падпісаў член Калегіі (міністр) па эканоміцы і фінансавай палітыцы Цімур Жаксылыкаў, з боку АЦДЕ – старшыня Асацыяцыі Ваган Сцепанян.

Як падкрэсліў Цімур Жаксылыкаў, для ЕЭК прынцыпова важна аб'яднанне намаганняў, накіраваных на стварэнне агульнага фінансавага рынку ЕАЭС, павышэнне празрыстасці фінансавых аперацый на біржавым і пазабіржавым сегментах фінансавых рынкаў, забеспячэнне стабільнасці нацыянальных фінансавых сістэм. 

«У рамках мемарандума мы маем намер ажыццяўляць стратэгічнае супрацоўніцтва па пытаннях развіцця фінансавых рынкаў, рынкаў каштоўных папер, удасканалення уліковых сістэм і стварэння інтэграванай інфраструктуры фінансавых рынкаў», – падкрэсліў міністр ЕЭК.

Узаемную зацікаўленасць для ЕЭК і АЦДЕ мае таксама правядзенне сумесных аналітычных даследаванняў, падрыхтоўка аналітычных аглядаў і публікацый, правядзенне форумаў, семінараў і круглых сталоў, абмен статыстычнымі, аналітычнымі і даведачнымі матэрыяламі.

 «Выключнае значэнне мае таксама ўзаемадзеянне па пытаннях развіцця і інтэграцыі разліковых дэпазітарных сістэм, нацыянальных плацежных сістэм, клірынгавых аперацый, гандлёвых рэпазітарных сістэм дзяржаў-членаў ЕАЭС і выкарыстання новых фінансавых тэхналогій», – адзначыў Цімур Жаксылыкаў.

 

Даведка

Асацыяцыя цэнтральных дэпазітарыяў Еўразіі створана 22 снежня 2004 года ў Маскве падчас устаноўчай канферэнцыі, на якой была падпісана Рэзалюцыя аб заснаванні Асацыяцыі цэнтральных дэпазітарыяў Еўразіі і вызначаны прыярытэтныя задачы.

Асацыяцыя цэнтральных дэпазітарыяў Еўразіі ўключае ў сябе 16 цэнтральных дэпазітарыяў з 15 краін Еўразіі: Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Грузія, Рэспублікі Індыя, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Малдова, Рэспублікі Манголія, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Карэя, Рэспублікі Таджыкістан, Турэцкай Рэспублікі, Рэспублікі Узбекістан, Украіны.

Асноўнымі мэтамі АЦДЕ з'яўляюцца стварэнне агульнай дэпазітарнай прасторы, уніфікацыя нарматыўна-прававой базы, арганізацыя ўзаемадзеяння паміж удзельнікамі па забеспячэнні трансгранічных аперацый пераводу каштоўных папер, распрацоўка ўніфікаваных стандартаў дэпазітарнага ўліку і справаздачнасці.​