Вход
Судна краін Саюза атрымаюць свабодны доступ на ўнутраныя водныя шляхі, а гандлёвым адносінам з Марока і Бангладэш будзе нададзены новы імпульс

Судна краін Саюза атрымаюць свабодны доступ на ўнутраныя водныя шляхі, а гандлёвым адносінам з Марока і Бангладэш будзе нададзены новы імпульс

19.09.2017

19 верасня прайшла Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Абмяркоўваліся пытанні развіцця інтэграванай інфармацыйнай сістэмы ЕАЭС, паглыблення інтэграцыі і мытнага супрацоўніцтва краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

Калегія ЕЭК адобрыла праектПагаднення аб суднаходстве ў краінах ЕАЭС.

Асноўная мэта распрацаванага дакумента – спрасціць доступ суднаў пад сцягамі дзяржаў ЕАЭС на ўнутраныя водныя шляхі краін Саюза і знізіць адміністрацыйныя выдаткі бізнесу пры ажыццяўленні перавозак рачным транспартам. Праект пагаднення прадугледжвае ўзаемнае прызнанне суднавых дакументаў і кваліфікацыйных дакументаў капітана і членаў экіпажаў суднаў.

Адобраны праект пагаднення будзе разгледжаны на Савеце ЕЭК.

Калегія ЕЭК адобрыла мемарандумы аб супрацоўніцтве паміж Камісіяй і ўрадамі Народнай Рэспублікі Бангладэш і Каралеўства Марока.

Плануецца развіваць супрацоўніцтва ЕЭК з органамі ўлады і бізнесам Бангладэш і Марока ў галіне мытнага і тэхнічнага рэгулявання, фітасанітарнага і ветэрынарнага кантролю, абароны правоў спажыўцоў, а таксама садзейнічаць росту тавараабароту ў такіх галінах, як энергетыка, транспарт, аграпрамысловы комплекс і машынабудаванне.

Бакі маюць намер абменьвацца інфармацыяй аб мерах, якія ўплываюць на ўзаемны гандаль, абмяркоўваць пытанні гандлёва-эканамічных адносін. Таксама плануецца распрацаваць рэкамендацыі для садзейнічання супрацоўніцтву бізнес-суполак. Мемарандумы адкрываюць магчымасць правядзення на сістэмнай аснове сумесных бізнес-форумаў, круглых сталоў і г.д.

Для абмеркавання пытанняў садзейнічання развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва бакі створаць рабочыя групы, дзе маюць намер абмеркаваць шырокае кола пытанняў эканамічнага парадку, уключаючы праблематыку ўзаемнага доступу тавараў на рынкі дзяржаў-членаў ЕАЭС.

Калегія ЕЭК даручыла падпісаць мемарандумы члену Калегіі (міністру) па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Таццяне Валавой у ходзе рабочых візітаў у сталіцы Бангладэш і Марока восенню 2017 года.

Калегія ЕЭК зацвердзіла Метадалогію распрацоўкі, вядзення і прымянення даведнікаў і класіфікатараў, якія ўваходзяць у склад рэсурсаў адзінай сістэмы нарматыўна-даведачнай інфармацыі ЕАЭС. 

На аснове гэтай метадалогіі будзе фарміравацца агульная сістэма нарматыўна-даведачнай інфармацыі Саюза (НДІ). Сістэма, у прыватнасці, будзе забяспечваць прымяненне адзіных уніфікаваных падыходаў да класіфікацыі і кадзіравання прадукцыі (тавараў) у рамках ЕАЭС, што дазволіць дзяржаўным органам і бізнесу хутчэй і без памылак абменьвацца дадзенымі і дакументамі.