Вход
ЕЭК рыхтуе праект Пагаднення аб узаемным прызнанні банкаўскіх гарантый дзяржавамі ЕАЭС

ЕЭК рыхтуе праект Пагаднення аб узаемным прызнанні банкаўскіх гарантый дзяржавамі ЕАЭС

19.08.2019

Праект Пагаднення аб узаемным прызнанні банкаўскіх гарантый пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак будзе падрыхтаваны да 1 ліпеня 2020 года. Гэтая праца даручана блоку па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) па выніках пасяджэння Савета ЕЭК.

Дакумент дасць магчымасць забяспечыць роўныя ўмовы для бізнесу дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) пры рэалізацыі нацыянальнага рэжыму ў сферы дзяржаўных закупак.

На час падрыхтоўкі праекта Пагаднення Савет ЕЭК звярнуўся да Ўрада РФ з просьбай унесці ў заканадаўства змяненнi, якiя прадугледжваюць выкарыстанне банкаўскіх гарантый Еўразійскага банка развіцця і Міждзяржаўнага банка, пасля атрымання імі крэдытнага рэйтынгу расійскіх рэйтынгавых агенцтваў.

Гэта дасць магчымасць не дапусціць абмежавання ў правах прадпрымальнікаў саюзных дзяржаў, якія жадаюць удзельнічаць у закупках, якія праводзяцца ў Расіі.

Нагадаем, што Дагавор аб ЕАЭС прадугледжвае наяўнасць у заканадаўстве краін Саюза не менш за два спосабы забеспячэння заяўкі на ўдзел у дзяржзакупках. Адным з іх з'яўляецца банкаўская гарантыя. Аднак зараз у Расiі на заканадаўчым узроўні ўсталявана абмежаванне на прыём банкаўскіх гарантый, якія выдаюцца банкамі іншых дзяржаў «пяцёркі».

У адпаведнасці з заканадаўствам РФ банкі, якім прадастаўлена права выдачы банкаўскіх гарантый для мэт дзяржаўных закупак, павінны быць уключаны ў спецыяльны пералік, сфармiраваны Мінфінам Расіі, і мець адпаведны рэйтынг, якi прысвойваецца рэйтынгавымi агенцтвамi.