Вход
Дырэктар Дэпартамента макраэканамічнай палітыкі Яўген Хатулёў прыняў удзел у працы Форуму рэгіёнаў Расіі

Дырэктар Дэпартамента макраэканамічнай палітыкі Яўген Хатулёў прыняў удзел у працы Форуму рэгіёнаў Расіі

19.04.2013
17 красавіка 2013 года Дырэктар Дэпартамента макраэканамічнай палітыкі Яўген Хатулёў прыняў удзел у працы IV Форуму рэгіёнаў Расіі, які прайшоў у Маскве ў будынку Эканамічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта ім. М.В. Ламаносава.

На пленарным паседжанні «Канкурэнтаздольнасць рэгіёнаў ва ўмовах СГА: стаўка на інавацыі» Яўген Хатулёў прадставіў «імпульс»-даклад, а таксама прыняў удзел у дыскусіі па пытаннях ролі органаў наднацыянальнага, федэральнага і рэгіянальнага ўзроўняў кіравання ў рэалізацыі мер палітыкі, накіраваных на падтрымку рэгіянальнага развіцця у рамках правілаў Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
«Прыняцце рашэнняў, накіраваных на падтрымку развіцця сфер эканомікі ва ўмовах сяброўства Расіі ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі, адносіцца да паўнамоцтваў як федэральнага ўзроўню кіравання, так і рэгіянальнага, а таксама наднацыянальнага. Адной з асноўных задач з'яўляецца каардынацыя працы на ўсіх узроўнях», заявіў дырэктар Дэпартамента.
Яўген Хатулёў таксама адзначыў, што функцыяванне Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы спрыяе развіццю канкурэнтнага асяроддзя ў краінах-членах. Ва ўмовах абвастрэння канкурэнцыі на сусветных рынках гэта дае дадатковыя перавагі і дазваляе на працягу пераходнага перыяду, прадугледжанага ўмовамі СГА, развіць сферы эканомікі, прадукцыя якіх канкурэнтаздольная на сусветным узроўні.