Вход
У ЕЭК створаны каардынацыйны савет па выпрацоўцы мер аператыўнага рэагавання ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі

У ЕЭК створаны каардынацыйны савет па выпрацоўцы мер аператыўнага рэагавання ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі

LBMV6103.jpg
19.03.2020

Загадам Старшыні Калегіі ЕЭК Міхаіла Мясніковіча 19 сакавіка створаны часовы каардынацыйны савет па маніторынгу сітуацыі, звязанай з прадухіленнем распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, і выпрацоўцы мер аператыўнага рэагавання.

Савет створаны «ў мэтах аказання садзейнічання ўрадам дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй і выпрацоўкі ўзгодненых мер і рэкамендацый па забеспячэнні абароны здароўя насельніцтва, нераспаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыях дзяржаў-членаў, з улікам неабходнасці захавання макраэканамічнай стабільнасці, падтрымання санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту, узаемнага гандлю таварамі, свабоды перамяшчэння рабочай сілы на тэрыторыях дзяржаў-членаў».

Часоваму каардынацыйнаму савету даручана ажыццяўляць маніторынг рэалізацыі ў краінах Саюза мер, накіраваных на прадухіленне распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, забяспечыць размяшчэнне гэтай інфармацыі на афіцыйным сайце ЕАЭС, вызначыць механізмы ўзаемнага абмену інфармацыяй, садзейнічаць актывізацыі працы і рэалізацыі рашэнняў Савета кіраўнікоў упаўнаважаных органаў у галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва краін Саюза.

Акрамя таго, па выніках маніторынгу і абмену інфармацыяй савет будзе распрацоўваць прапановы і рэкамендацыі, прадстаўляць іх Старшыні Калегіі ЕЭК і пры неабходнасці – для разгляду на пасяджэннях Калегіі і Савета Камісіі.

У склад часовага каардынацыйнага савета ўвайшлі міністр па мытным супрацоўніцтве Нурлан Акматаў, міністр па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях Гегам Варданян, міністр па інтэграцыі і макраэканоміцы Сяргей Глазьеў, міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы Цімур Жаксылыкаў, міністр па тэхнічным рэгуляванні Віктар Назаранка і міністр па гандлі Андрэй Сляпнёў.​