Вход
Савет ЕЭК зацвердзіў План па рэалізацыі Асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў ЕАЭС і вырашыў стварыць Рабочую групу па фарміраванні лічбавай павесткі Саюза

Савет ЕЭК зацвердзіў План па рэалізацыі Асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў ЕАЭС і вырашыў стварыць Рабочую групу па фарміраванні лічбавай павесткі Саюза

18.03.2016

17 сакавіка ў Маскве адбылося чарговае пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Члены Савета ЕЭК: Віцэ-прэм'ер-міністр, Міністр міжнароднай эканамічнай інтэграцыі і рэформаў Рэспублікі Арменія Вачэ Габрыелян, Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Мацюшэўскі, Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Казахстан Бакытжан Сагінтаеў, Віцэ-прэм'ер-міністр Кыргызскай Рэспублікі Алег Панкратаў, Першы намеснік Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Ігар Шувалаў, а таксама Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыгран Саркісян і Члены Калегіі (Міністры) ЕЭК.

Савет ЕЭК разгледзеў шэраг важных пытанняў у сферах інтэграцыі і макраэканомікі, гандлю, эканомікі і фінансавай палітыкі, прамысловасці і аграпрамысловага комплексу, тэхнічнага рэгулявання, унутраных рынкаў, інфарматызацыі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Члены Савета ЕЭК зацвердзілі План распрацоўкі актаў і мерапрыемстваў па рэалізацыі Асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза (АНПС ЕАЭС). Дакументам прадугледжаны канкрэтныя мерапрыемствы і практычныя дзеянні краін Саюза і Камісіі па пашырэнні прамысловага супрацоўніцтва ў рамках ЕАЭС. Таксама запланавана нарматворчая работа па падрыхтоўцы прававых актаў Саюза, неабходных для рэалізацыі практычнага ўзаемадзеяння дзяржаў-членаў у адпаведнасці з АНПС.

Член Калегіі (Міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Сяргей Сідорскі растлумачыў, што план дзеянняў у галіне прамысловай палітыкі разлічаны на сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектывы.  «Дакумент тычыцца, перш за ўсё, дзеючых вытворчасцей, якія вызначаюць аблічча эканомік краін Саюза.   Бакі сумесна будуць вырашаць пытанні імпартазамяшчэння, кааперацыі з выхадам на высокатэхналагічныя інавацыйныя вытворчасці»,  – падкрэсліў Сяргей Сідорскі.

Савет ЕЭК таксама ўхваліў праект Палажэння аб фарміраванні і функцыянаванні еўразійскіх тэхналагічных платформаў, які будзе ўнесены на разгляд кіраўнікоў урадаў краін Саюза на бліжэйшым пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.  «Мы пераходзім на стварэнне ў ЕАЭС тэхналагічных платформаў, якія будуць кансалідаваць лепшыя навуковыя і канструктарскія распрацоўкі, дазволяць выйсці на трансферт тэхналогій.   Тэхплатформы плануецца развіваць, перш за ўсё, у інавацыйных сферах, такіх як нана- і біятэхналогіі, стварэнне сучаснага медыцынскага абсталявання і іншых», –  падкрэсліў Міністр ЕЭК.

Фарміраванне і функцыянаванне еўразійскіх тэхналагічных платформаў будзе стымуляваць узаемавыгаднае інавацыйнае развіццё нацыянальных прамысловых комплексаў, стварэнне цэнтраў кампетэнцыі ў дзяржавах ЕАЭС, сістэмнае тэхналагічнае абнаўленне, а таксама павышэнне глабальнай канкурэнтаздольнасці прамысловасці.

Акрамя таго, Савет ЕЭК прыняў рашэнне аб стварэнні Рабочай групы, у якой будзе абмяркоўвацца лічбавая павестка Еўразійскага эканамічнага саюза. У Рабочую групу ўвойдуць прадстаўнікі ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў, бізнесу і экспертнай суполкі краін ЕАЭС. Да 1 снежня намечана выпрацаваць прапановы па фарміраванні лічбавай прасторы Саюза па наступных напрамках: лічбавая мадэрнізацыя інтэграцыйных працэсаў, лічбавыя рынкі, лічбавыя інфраструктуры, інстытуты развіцця лічбавай эканомікі. Сумесная работа Бакоў дасць разуменне актуальнай лічбавай павесткі, яна пакажа, дзе менавіта ў лічбавай прасторы знаходзяцца найбольш эфектыўныя рашэнні.