Еўразійская эканамічная камісія выступіла
партнёрам Міжнароднага будаўнічага чэмпіянату, фінал якога пройдзе з 20 па 23
красавіка ў Сочы.
Спаборніцтвы па прафесійным майстэрстве не
толькі дапамогуць паглыбіць эканамічную інтэграцыю краін Еўразійскага
эканамічнага саюза ў сферы прамысловага будаўніцтва, але і дадуць магчымасць
абмяняцца прафесійным вопытам прадстаўнікоў найбуйнейшых будаўнічых кампаній
дзяржаў ЕАЭС, СНД і іншых краін свету. Усяго ў чэмпіянаце будзе прадстаўлена
больш за 15 дзяржаў.
Камісія і Выканаўчы камітэт СНД правядуць у
рамках чэмпіянату сесію «Сумесная рэалізацыя буйных міжнародных праектаў па
прамысловым будаўніцтве ў дзяржавах - удзельніцах ЕАЭС і СНД, сумесны выхад на
трансгранічны рынак (экспарт) будаўнічых і інжынірынгавых паслуг».
Адзначым, што рост узаемных інвестыцый і
паставак інвестыцыйных тавараў у Саюзе стане магчымы дзякуючы рэалізацыі больш
за тысячу праектаў у сферы прамысловага будаўніцтва, уключаючы аб'екты
апрацоўчай і здабыўной прамысловасці, энергетыкі, нафтагазавай прамысловасці.
Зараз гэтыя праекты актыўна прасоўваюцца ў краінах ЕАЭС.
Паводле даных Дэпартамента прамысловай
палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі, ёмістасць сусветнага рынку
прамысловага будаўніцтва – 500 млрд дол. ЗША. Пры кансалідацыі намаганняў краін
ЕАЭС сваю долю на рынку могуць заняць інжынірынгавыя, будаўнічыя і прамысловыя
кампаніі дзяржаў еўразійскай «пяцёркі».
Даведка
Міжнародны будаўнічы Чэмпіянат праходзіць пры
падтрымцы шэрагу вядучых кампаній, такіх як «Расатам», «Русгідра», «СІБУР
Холдынг», «ТМК», «Раскосмас», «Ваенна-будаўнічая кампанія», «РЖД»,
«Северсталь», пры інфармацыйнай падтрымцы тэлеканала «МІР».
Відэаролік аб Міжнародным будаўнічым
чэмпіянаце – https://yadi.sk/i/EumI1QpTc7c_JA