Вход
У горнапрамысловай сферы ЕАЭС будуць прымяняцца лічбавыя тэхналогіі

У горнапрамысловай сферы ЕАЭС будуць прымяняцца лічбавыя тэхналогіі

16.07.2019

Найлепшыя прапановы па развіцці стратэгічных напрамкаў і лічбавых рашэнняў у горнапрамысловай сферы Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) адабраны на круглым стале «Горнапрамысловая галіна: патэнцыял развіцця інтэграцыйных праектаў у рамках ЕАЭС».

Мерапрыемства адбылося 16 ліпеня ў штаб-кватэры Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) з удзелам ключавых гульцоў горнапрамысловай галіны дзяржаў-членаў у рамках еўразійскай тэхналагічнай платформы (ЕТП) «Тэхналогіі здабычы і перапрацоўкі цвёрдых карысных выкапняў».

Удзельнікі круглага стала прадставілі ініцыятывы па ўдасканаленні нарматыўна-прававога рэгулявання галіны. У прыватнасці, яны прапанавалі стварыць адзіныя міждзяржаўныя стандарты тэхналогій інфармацыйнага мадэлявання (BIM), распрацаваць стандарты ацэнкі рэсурсаў і запасаў тэхнагенных радовішчаў, выкарыстоўваць лічбавыя рашэнні для аптымізацыі вытворчых працэсаў і захавання стандартаў прамысловай бяспекі горнапрамысловай сферы ў рамках ЕАЭС.

Намеснік дырэктара дэпартамента прамысловай палітыкі ЕЭК Аляксандр Гатоўскі адзначыў неабходнасць прамысловай кааперацыі ў горнапрамысловай сферы, а таксама праінфармаваў удзельнікаў мерапрыемства аб наяўных паўнамоцтвах Камісіі ў галіне прамысловай палітыкі ЕАЭС, паспяховых практыках у сферы кааперацыйных праектаў у прыярытэтных сектарах эканомікі.

Даведка
Еўразійская тэхналагічная платформа «Тэхналогіі здабычы і перапрацоўкі цвёрдых карысных выкапняў» зацверджана Распараджэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 18 кастрычнiка 2016 г. № 32.

ЕТП фарміруюцца шляхам стварэння ўмоў для супрацоўніцтва паміж вядучымі арганізацыямі бізнесу (галіновыя прамысловыя прадпрыемствы, дзяржаўныя кампаніі), навукі (навукова-даследчыя інстытуты, універсітэты, іншыя адукацыйныя ўстановы), дзяржавы (інстытуты развіцця, профільныя дзяржаўныя органы), грамадскімі арганізацыямі (галіновыя асацыяцыі і аб'яднання) дзяржаў-членаў ЕАЭС.

На сённяшні дзень ЕТП аб'ядноўваюць больш за 400 вядучых нацыянальных навуковых і прамысловых арганізацый Еўразійскага эканамічнага саюза. Усяго ЕТП 15 па васьмі напрамках. Найважнейшымі з іх з'яўляюцца ЕТП «Касмічныя і геаінфармацыйныя тэхналогіі – прадукты глабальнай канкурэнтаздольнасці», «Еўразійская біямедыцынская тэхналагічная платформа», «Еўразійская суперкамп’ютарная тэхналагічная платформа», «Фатоніка», «Еўразійская святлодыёдная тэхналагічная платформа», «Тэхналогіі здабычы і перапрацоўкі цвёрдых карысных выкапняў» , «Тэхналогіі экалагічнага развіцця», «Еўразіябіа», «Тэхналогіі харчовай і перапрацоўчай прамысловасці АПК – прадукты здаровага харчавання», «Еўразійская сельскагаспадарчая тэхналагічная платформа», «Прамысловыя тэхналогіі «Лёгкая прамысловасць»», «Тэхналогіі металургіі і новыя матэрыялы», «Прамысловыя тэхналогіі галіны будаўнічай індустрыі (ПТГБІ)», «Еўразійская святлотэхнічная платформа»,« Энергетыка і электрыфікацыя».