Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі 16 лютага прыняла рашэнне аб
абнуленні ставак увазных мытных пошлін на асобныя віды каштоўных і паўкаштоўных
камянёў тэрмінам на два гады. У прыватнасці, гаворка ідзе аб прыродных або
штучных смарагдах, сапфірах, рубінах, нефрытах, александрытах і г.д., якія
выкарыстоўваюцца ў ювелірнай прамысловасці.
«Вытворчасць каляровых каштоўных і паўкаштоўных камянёў
для вырабу ювелірных вырабаў у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза не
задавальняе існуючы попыт. У сувязі з гэтым зніжэнне ставак пошлін на сыравіну
будзе спрыяць скарачэнню выдаткаў у ювелірнай галіне і павышэнню
канкурэнтаздольнасці гатовых ювелірных вырабаў як на ўнутраным, так і на
знешнім рынку», – заявіў член
Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.
Калегія ЕЭК таксама выдзеліла ў ТН ЗЭД ЕАЭС на ўзроўні
асобнага дзесяцізначнага кода прыродныя алмазы масай менш за 0,3 карата. Гэта
дазволіць весці ўлік і аналіз іх увозу на тэрыторыю ЕАЭС у мэтах магчымасці
далейшага кропкавага змянення мер мытна-тарыфнага рэгулявання знешняга гандлю
таварамі.
Рашэнне Калегіі ЕЭК прынята ў рамках рэалізацыі
мерапрыемстваў па прасоўванні ювелірнай прадукцыі дзяржаў-членаў на рынкі
трэціх краін, прадугледжаных распараджэннем Еўразійскага міжурадавага савета ад
25 кастрычніка 2019 года № 17.
Уступленне дакумента ў сілу сінхранізавана з датай
уступлення ў сілу асобных рашэнняў Савета Камісіі, якія ўлічваюць унесеныя ў ТН
ЗЭД ЕАЭС змены.