Вход
Цімур Жаксылыкаў заявіў аб значнасці падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў у ЕАЭС

Цімур Жаксылыкаў заявіў аб значнасці падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў у ЕАЭС

15.11.2019
«Падрыхтоўка навучальнымі ўстановамі Еўразійскага эканамічнага саюза высокакваліфікаваных спецыялістаў, здольных прымяняць свае веды на адзінай эканамічнай прасторы, – адзін з ключавых крокаў для рэалізацыі інтэграцыйнага патэнцыялу Саюза», – адзначыў член Калегіі (міністр) па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Цімур Жаксылыкаў 12 лістапада падчас лекцыі ў Ерэванскім дзяржаўным універсітэце.

 

Міністр ЕЭК распавёў аб асноўных выніках пяцігадовай работы Камісіі па паляпшэнні ўмоў вядзення бізнесу, павышэнні ўзроўню аховы і абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці, а таксама аб перспектывах развіцця еўразійскай інтэграцыі ў пытаннях забеспячэння свабоды руху паслуг, капіталаў і рабочай сілы.

 

Цімур Жаксылыкаў паведаміў, што ў ЕЭК створана транспарэнтная сістэма прыняцця рашэнняў за кошт укаранення працэдуры ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння. Яна дазваляе ўлічваць меркаванне ўсіх зацікаўленых прадстаўнікоў бізнес-супольнасці і захоўваць неабходны баланс паміж эфектыўнасцю рэгулявання і яго уплывам на ўмовы вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці.

 

«Важным накірункам развіцця еўразійскай інтэграцыі з'яўляецца стварэнне спрыяльных умоў для прадпрымальніцтва шляхам дасягнення свабоды гандлю паслугамі, заснавання, дзейнасці і інвестыцый», – сказаў Цімур Жаксылыкаў.

 

Акрамя таго, міністр ЕЭК акцэнтаваў увагу аўдыторыі на тым, што пры ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці неабходна ўлічваць пытанні прававой аховы, абароны і выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці. 

 

«Работа Камісіі накіравана на развіццё і ўдасканаленне заканадаўства ў рамках Саюза для стварэння сучаснай эфектыўнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці, з аднаго боку, і недапушчэнне стварэння бар'ераў на шляху руху тавараў і паслуг – з другога», – адзначыў Цімур Жаксылыкаў.

 

Падчас лекцыі таксама былі закрануты пытанні фарміравання агульнага фінансавага рынку і адзінай біржавой прасторы, узгодненай валютнай палітыкі, стварэння камфортных умоў падаткаабкладання пры ўзаемным гандлі.