Вход
Дэлегацыя ЕЭК прыняла ўдзел у міжнародным мерапрыемстве «Дзень канкурэнцыі ў Расіі»

Дэлегацыя ЕЭК прыняла ўдзел у міжнародным мерапрыемстве «Дзень канкурэнцыі ў Расіі»

12.09.2014

З 8 па 10 верасня ў Санкт-Пецярбургу ў рамках штогадовага міжнароднага мерапрыемства «Дзень канкурэнцыі ў Расіі» Член Калегіі (Міністр) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Нурлан Алдабергенаў на круглым стале «Кодэкс паводзін аўтавытворцаў: стварэнне справядлівых правілаў гульні на аўтарынку» распавёў аб папярэджанні нядобрасумленных гандлёвых практык на трансгранічных рынках аптовай рэалізацыі новых аўтамабіляў і запасных частак.

У мерапрыемстве «Дзень канкурэнцыі ў Расіі» прынялі ўдзел кіраўнік ФАС Расіі Ігар Арцем'еў, кіраўнікі замежных канкурэнтных ведамстваў Аўстрыі, Балгарыі, Егіпта, Індыі, Кітая, Македоніі, Сербіі, Турцыі, Чэхіі, дзяржаў-удзельніц СНД, а таксама прадстаўнікі шэрагу міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб'яднанняў.

У рамках мерапрыемства было адзначана, што кодэкс паводзін аўтавытворцаў і аўтадыстрыб’ютараў распрацаваны Асацыяцыяй Еўрапейскага Бізнесу (АЕБ) сумесна з ФАС Расіі з мэтай недапушчэння дыскрымінацыі ў адносінах аўтавытворцаў і дыстрыб’ютараў з дылерамі і незалежнымі сервіснымі станцыямі пры продажы аўтамабіляў і запасных частак. Удзельнікі круглага стала таксама абмеркавалі магчымасць імплементацыі вопыту ФАС Расіі па ўкараненні лепшых практык у краінах BRICS, краінах-членах Мытнага саюза (МС), Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) і СНД.

8 верасня адбылося Пленарнае пасяджэнне Дня канкурэнцыі ў Расіі на тэму: «Канкурэнтная палітыка на сучасным этапе», на якім Нурлан Алдабергенаў распавёў аб працы, якая праводзіцца ЕЭК у гэтым накірунку. У сваім выступленні Міністр ЕЭК азнаёміў удзельнікаў з асноўнымі палажэннямі нормаў Мадэльнага закона аб канкурэнцыі, распавёў аб далейшай працы па адвакатаванні канкурэнцыі, а таксама прадставіў вынікі даследаванняў на трансгранічных рынках краін МС. Больш падрабязна прадстаўнік ЕЭК спыніўся на трансгранічным рынку аптовай рэалізацыі новых легкавых аўтамабіляў і запасных частак.

Так, па словах Міністра ЕЭК, узаемны гандаль легкавымі аўтамабілямі з уступленнем у АЭП у 2010 годзе павялічыўся на 29%. На рынку аптовай рэалізацыі новых легкавых аўтамабіляў і запасных частак, як адзначыў Нурлан Алдабергенаў, магчымымі парушэннямі могуць быць: усталяванне цаны перапродажу аўтамабіляў і арыгінальных запасных частак канчатковаму пакупніку; адмова афіцыйнымі прадстаўнікамі аўтамабільных брэндаў у пастаўцы незалежным аўтасервісам арыгінальных запасных частак і ў прадстаўленні тэхнічнай інфармацыі; антыканкурэнтныя пагадненні (картэль) паміж удзельнікамі рынку аб падзеле таварнага рынку.

Нурлан Алдабергенаў таксама распавёў аб тым, якім чынам дзейнічае прынцып вычарпання правоў на тэрыторыі МС і АЭП у краінах Еўрапейскага саюза. Напрыклад, у ЕС пастаўкі арыгінальных запасных частак ажыццяўляюцца як афіцыйным дылерам, так і незалежным аўтасервісам і пастаўшчыкам, тады як у краінах МС распаўсюджванне гэтай катэгорыі тавараў ажыццяўляецца праз афіцыйную дыстрыб’ютарскую і дылерскую сетку.

Акрамя таго, дэлегацыя ЕЭК на чале з Нурланам Алдабергеновым прыняла ўдзел у пасяджэнні Міждзяржаўнага савета па антыманапольнай палітыцы (МСАП), пашыраным пасяджэнні Калегіі ФАС Расіі, пасяджэннях Штаба па сумесных расследаваннях парушэнняў антыманапольнага заканадаўства і Міжнароднай працоўнай групы па даследаванні праблем канкурэнцыі ў фармацэўтычным сектары і роўмінгу.