Вход
Праблемы перавытворчасці і прадухіленне гандлёвых канфліктаў на рынках АЦР і ЕАЭС абмяркуюць на «Еўразійскім тыдні» ў Кыргызстане

Праблемы перавытворчасці і прадухіленне гандлёвых канфліктаў на рынках АЦР і ЕАЭС абмяркуюць на «Еўразійскім тыдні» ў Кыргызстане

15.08.2019
25 верасня на пляцоўцы IV Міжнароднага выставачнага форуму «Еўразійскі тыдзень – 2019» адбудзецца панэльная дыскусія «ЕАЭС: інтэграцыя ў глабальны рынак і магчымасці на рынках АЦР» з удзелам члена Калегіі (міністра) па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Веранікі Нікішынай.

«Сёння краінам-удзельніцам ЕАЭС важна разумна капіталізаваць інтэграцыю сваіх эканомік у глабальны рынак. Перспектыўным з'яўляецца накірунак Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, які ўключае ў сябе эканомікі, якія ўстойліва развіваюцца і маюць растучы попыт. Улічваючы велізарны патэнцыял гэтага рэгіёну, нам неабходна вызначыць вектары працы для пашырэння ўзаемнай прысутнасці на рынках, выявіць драйверы росту кааперацыі і тавараабароту. Усё гэта мы абмяркуем на форуме», - кажа міністр па гандлі ЕЭК, старшыня Арганізацыйнага камітэта форуму Вераніка Нікішына.

У рамках панэльнай дыскусіі мяркуецца вызначыць таварныя рынкі і рынкі паслуг, на якіх сёння назіраецца найбольш выражаны патэнцыял росту, прасочваюцца магчымасці для пашырэння экспарту тавараў краін. Адначасова важным прадметам для абмеркавання стануць спосабы сумеснага з краінамі АЦР вырашэння праблем перавытворчасці для прадухілення гандлёвых канфліктаў і рызык стрымлівання эканамічнага развіцця.

Да ўдзелу ў панэльнай дыскусіі запрошаны міністр эканомікі Рэспублікі Арменія Тыгран Хачатран, міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Крутой, міністр гандлю і інтэграцыі Рэспублікі Казахстан Бахыт Султанаў, міністр эканомікі Кыргызскай Рэспублікі Санжар Муканбетаў, першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Еўдачэнка, генеральны дырэктар Расійскага экспартнага цэнтра Андрэй Сляпнёў, прэзідэнт Кыргызскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Даніл Ібраеў, прэзідэнт Карэйскага інстытута міжнароднай эканамічнай палітыкі Лі Чжэ Ён, намеснік генеральнага сакратара АСЕАН Аладзін Рыло, генеральны сакратар ШАС Уладзімір Нораў, намеснік міністра камерцыі КНР Ван Шоў Вэнь і інш.

Нагадаем, што ЕАЭС з моманту свайго заснавання праводзіць адкрытую палітыку ўбудавання ў шматбаковую гандлёвую сістэму і выкарыстання магчымасцяў паглыбленай рэгіяналізацыі для пашырэння межаў рынкаў збыту. Узмацненне інтэграцыі эканомік ЕАЭС з эканомікамі АЦР адыгрывае істотную ролю ў поспеху гэтай палітыкі. Для гэтага ёсць важкія падставы – узаемны гандаль дзяржаў-членаў ЕАЭС з краінамі АЦР пастаянна расце і ў 2018 годзе перавысіў 294 млрд долараў ЗША, што складае амаль 40% усяго знешнегандлёвага абароту ЕАЭС. Акрамя таго, сёння АЦР выступае цэнтрам глабальных інтэграцыйных плыняў: напрыклад, у сакавіку 2018 года было падпісана Ўсёабдымнае і прагрэсіўнае пагадненне аб Трансціхаакіянскім партнёрстве. Краіны, якія ўваходзяць у яго, ствараюць больш за 13% сусветнага ВУП.

У рэгіёне АЦР у ЕАЭС з кастрычніка 2016 года ўсталяваны рэжым свабоднага гандлю з В'етнамам, вядзецца актыўная праца па распрацоўцы пагадненняў аб свабодным гандлі і з шэрагам іншых краін АЦР – Сінгапурам, Індыяй. У бліжэйшы час уступіць у сілу Пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з КНР, падпісаны мемарандумы аб супрацоўніцтве з Бангладэш, Камбоджай, Карэяй, Перу, Тайландам, Чылі, Эквадорам.

Больш інфармацыі на сайце eurasianweek.com.