Вход
Адбылося паседжанне працоўнай падгрупы па інфармацыйных тэхналогіях і статыстыцы

Адбылося паседжанне працоўнай падгрупы па інфармацыйных тэхналогіях і статыстыцы

15.08.2013

13 жніўня ў Маскве адбылося паседжанне падгрупы па інфармацыйных тэхналогіях і статыстыцы Працоўнай групы па кадыфікацыі міжнародных дамоў, якія складаюць дамоўна-прававую базу Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы пад старшынствам дырэктара Дэпартамента інфармацыйных тэхналогій Еўразійскай эканамічнай камісіі Аляксандра Хацько.

Падчас паседжання абмяркоўваліся палажэнні праекта Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, інфармацыйнага ўзаемадзеяння і статыстыкі. Заслуханы меркаванні прадстаўнікоў дзяржаў-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Супрацоўнікі Прававога дэпартамента ЕЭК, Дэпартамента інфармацыйных тэхналогій і Дэпартамента статыстыкі пракаментавалі шэраг палажэнняў дакумента, які распрацоўваецца.

Таксама былі разгледжаны пытанні, якія датычацца рэгламентацыі асноўных прынцыпаў міждзяржаўнага інфармацыйнага ўзаемадзеяння, у тым ліку для рэалізацыі юрыдычна значнага электроннага дакументазвароту.

Пры абмеркаванні асноўных нормаў, якія вызначаюць парадак фармавання і распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі Еўразійскага эканамічнага саюза, асаблівая ўвага была нададзена пытанням забеспячэння статыстычнага ўліку тавараў, што перасоўваюцца паміж дзяржавамі-членамі ва ўзаемным гандлі. Прапанавана замацаваць адпаведныя нормы ў асобным дадатку да праекта Дамовы.

«Мы ўдзячныя экспертам дзяржаў за канструктыўны падыход да абмеркавання нашай частцы праекта Дамовы і актыўны ўдзел у працы, якая праводзіцца, – адзначылі прадстаўнікі ЕЭК, падводзячы вынікі паседжання. – Вельмі важна, што нам удалося дасягнуць ўзаемаразумення па асноўных палажэннях праекта ў сферы інфармацыйных тэхналогій і закласці аснову для далейшага развіцця інтэграцыі ў сферы статыстыкі».