Вход
Міністр ЕЭК Нурлан Алдабергенаў: «ЕЭК – гарант забеспячэння роўных магчымасцяў для бізнесу ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі ў ЕАЭС»

Міністр ЕЭК Нурлан Алдабергенаў: «ЕЭК – гарант забеспячэння роўных магчымасцяў для бізнесу ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі ў ЕАЭС»

15.06.2015

12 чэрвеня ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі «Еўразійскі эканамічны саюз. Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне» Член Калегіі (Міністр) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Нурлан Алдабергенаў растлумачыў паўнамоцтвы Камісіі ў сферы канкурэнцыі, прывёў прыклады магчымых парушэнняў правіл канкурэнцыі на трансгранічных рынках ЕАЭС.

Канферэнцыя была арганізаваная ЕЭК сумесна з Бізнес-саюзам прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М. С. Куняўскага (БСПН імя Куняўскага). У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі парламента Рэспублікі Беларусь, Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь, Суда ЕАЭС, дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, навуковай і бізнес-суполак.

У сваім выступе Нурлан Алдабергенаў прадставіў вынікі імплементацыі нормаў Мадэльнага Закона «Аб канкурэнцыі» ў нацыянальнае заканадаўства дзяржаў-членаў ЕАЭС, а таксама вынікі вывучэння асобных трансгранічных рынкаў, у тым ліку апатытавага канцэнтрату, харчовых тавараў, авія- і чыгуначных перавозак, міжнароднага роўмінгу.

Міністр ЕЭК таксама расказаў аб працэсе рэалізацыі Дагавора аб ЕАЭС у сферы антыманапольнага рэгулявання і дзяржаўных закупак, аб дзейнасці па ліквідацыі бар'ераў доступу на рынкі дзяржаўных закупак дзяржаў-членаў Саюза.

Удзельнікі мерапрыемства выказалі задавальненне вынікамі канферэнцыі і пацвердзілі гатовасць да далейшага дыялогу, падкрэсліўшы неабходнасць правядзення растлумачальнай работы ў рэгіёнах.

Па выніках мерапрыемства быў падпісаны Мемарандум паміж ЕЭК і БСПН імя Куняўскага. Згодна з Мэмарандумам Бізнес-саюз інфармуе гаспадарчыя суб'екты і спажыўцоў аб механізмах абароны ад нядобрасумленнай канкурэнцыі на трансгранічных рынках ЕАЭС, а таксама паведамляе ЕЭК аб выпадках парушэння агульных правіл канкурэнцыі на трансгранічных рынках Еўразійскага эканамічнага саюза. ЕЭК, у сваю чаргу, забяспечвае разгляд інфармацыі аб парушэннях, якая паступіла ад БСПН, і робіць захады ў межах сваёй кампетэнцыі.